Плошча паверхні возера 1,68 км². Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 1,42 км. Найбольшая глыбіня 1,8 м, сярэдняя — 0,6 м. Даўжыня берагавой лініі 5,3 км. Аб’ём вады 1,01 млн м³. Катлавіна рэшткавага тыпу круглаватай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагісплавінныя, параслі трыснягом, асакой, хмызняком. Амаль уся плошча дна возера выслана сапрапелем. Вада празрыстая да дна. Колернасць вады 125°. Цалкам зарастае падводнай расліннасцю.
Возера эўтрофнае. Упадаюць некалькі ручаёў, меліярацыйных каналаў і рэкі Свяча (назва ракі Свячанкі да месца ўпадзення ў возера) і Рагожыца. Выцякае рака Свячанка.
Сце́ржань // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 358. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)