Свіла 1 (археалагічны помнік)Свіла 1 — археалагічны помнік культуры доўгіх курганоў[1] каля вёскі Свіла 1 Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. ГарадзішчаЗнаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад вёскі, на высокім узгорку левага берага безназоўнай рэчкі-пратокі, якая злучае невялікае возера з возера Пліса. Пляцоўка авальная, даўжынёй 100 м, узвышаецца над поймай на 18—20 м. Умацавана з кальцавымі валамі і 2 равамі. Унутраны вал (вышыня каля 1,3 м, шырыня ў ніжняй частцы каля 10 м) насыпаны па краі пляцоўкі, другі (вышыня 2—2,5 м, шырыня каля 10 м) — на схіле ўзгорка на 5 м ніжэй унутранага вала, трэці (знешні, вышыня 8—10 м) — уздоўж асновы ўзгорка. Равы размешчаны паміж валамі, іх глыбіня 1,5—2 м, шырыня 10—15 м. Пляцоўка і схілы ўзгорка зараслі лесам і хмызняком. Выявіў у 1893 годзе Ф. В. Пакроўскі, абследавалі ў 1965 годзе Г. В. Штыхаў, у 1972 годзе М. А. Ткачоў, даследаваў у 1974 годзе А. Р. Мітрафанаў. Раскапана 168 м² плошчы. Культурны пласт 0,3—0,4 м. На мацерыку выяўлены 2 грунтавыя пахаванні з пахавальным абрадам трупаспалення. У адным знойдзены абломкі гаршчкоў, 2 скроневыя кольцы і наканечнік утулачнай стралы з 2 шыпамі. Недалёка ад пахаванняў — гаспадарчая яма, запоўненая чорнай зямлёй, у якой было многа абпаленага зерня жыта. На дне ямы ляжалі рэшткі 2 гаршчкоў і адзін цэлы, у ім таксама было зерне жыта. У яме знойдзены наканечнік тронкавай стралы, абломкі гаршкоў і гліняныя прасліцы. Гарадзішча датуецца IX ст. н. э. Верагодна, яно належала крывічам, з’яўлялася апорным пунктам пры асваенні новых зямель. Курганны могільнікЗнаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад вёскі. 60 насыпаў вышынёй 0,8-2 м, дыяметрам 6—10 м. Выявіў у 1893 годзе Г. В. Штыхаў, абследавалі ў 1972 годзе М. А. Ткачоў, у 1981 годзе Л. У. Дучыц. Раскопкі не праводзіліся. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia