Свіслацкі раён (Бабруйская акруга)
Сві́слацкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 — 1931 гадах. Цэнтр — вёска Свіслач. ГісторыяРаён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Свіслач. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Велікакаменіцкі (Велікакаменскі), Віркаўскі, Востраўскі, Касьянскі (Кассёўскі), Пагарэльскі, Свіслацкі, Сялібскі, Халуйскі, Якшыцкі. 24 верасня 1926 года скасаваны Велікакаменіцкі (Велікакаменскі) і Халуйскі сельсаветы, утвораны Градзянкаўскі (Градзянскі) і Яноўскі нацыянальны польскі сельсаветы. У 1927 годзе ўтвораны Ліпеньскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны: Віркаўскі, Востраўскі, Сялібскі, Якшыцкі сельсаветы далучаны да Клічаўскага раёна, Градзянкаўскі (Градзянскі), Касьянскі (Кассёўскі), Ліпеньскі, Пагарэльскі, Свіслацкі, Яноўскі нацыянальны польскі сельсаветы — да Асіповіцкага раёна. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia