Свіслач (Асіповіцкі раён)
Сві́слач[1] (трансліт.: Svislač, руск.: Свислочь) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, пры ўтоку ракі Свіслач у Бярэзіну. Адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага сельсавета. Насельніцтва 852 чал. (1999). Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Асіповічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ялізава; на скрыжаванні аўтамабільных дарог Асіповічы — Клічаў і Градзянка — Сычкова. Рачная прыстань. Гісторыя![]() На мяжы XI—XII стагоддзяў на месцы цяперашняй вёскі існавала паселішча замкавага тыпу, умацаванае ровам і валам[2]. У XIV стагоддзі Свіслач зрабілася цэнтрам княства, пазней — староства. У 1506 годзе мястэчка зруйнавалі татары, а ў 1535 годзе — маскоўскія захопнікі[3]. У сярэдзіне XVI стагоддзя Свіслач перайшла ва ўладанні Гарабурдаў гербу Габданк. Каля мястэчка існаваў замак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1648 годзе Свіслач захапіў казацкі загон Г. Бута, у Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) у верасні 1654 года — загон І. Залатарэнкі. У 1705 годзе ў мястэчку заснавалі кляштар францысканцаў[4]. У XVIII стагоддзі мястэчка належала Завішам герба «Лебедзь». Пасля, належала Незабытоўскім герба «Любіч».[5] У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Свіслач апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1812 годзе з’яўлялася асноўнай штаб-кватэрай генерала Дамброўскага. Станам на 1886 год у мястэчку было 46 двароў, 2 школы, валасная ўправа, 2 царквы, касцёл, пошта, 40 крамаў. У 1919 годзе Свіслач увайшла ў БССР, дзе ў 1924 годзе зрабілася цэнтрам раёна (з 1931 года — цэнтр сельсавета)[6]. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Свіслачы працуюць сярэдняя і базавая школы, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта. Дзейнічае дзіцячы санаторый «Свіслач». Славутасці![]() ![]()
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia