Себарэя
Себарэя (ад лац.: Sebum (сала) і грэч. Rrhea (цяку)) — хваравіты стан скуры, абумоўлены ўзмоцненым салааддзяленнем з прычыны парушэння нейраэндакрыннай рэгуляцыі функцый сальных залозаў скуры. Віды себарэіАдрозніваюць 3 віды себарэі: тлустая, сухая і змешаная. Тлустая себарэяТлустая себарэя выяўляецца ў пашырэнні вусця сальных залоз. Пры гэтым зніжаецца эластычнасць скуры, назіраюцца пашыраныя поры, можа адбывацца закаркаванне сальна-валасяных фалікул рагавымі масамі, што прыводзіць да ўтварэння камедонаў і вугравых высыпанняў. Таксама назіраецца падвышаная тлустасць валасоў і жаўтлявыя лускавінкі на галаве. Тлустая себарэя можа прыводзіць да ўзнікнення гнайніковых захворванняў скуры. Тлустая себарэя характэрная для падлеткавага ўзросту і часцей выяўляецца ў жанчын (60% пацыентаў). Сухая себарэяСухая себарэя ўяўляе сабой паніжанае салааддзяленне, пры гэтым на скуры галавы і ў валасах багата лускавінак перхаці. Сухая себарэя з'яўляецца як вынік зніжэння імунітэту з прычыны інтэнсіўных эмацыйных, фізічных нагрузак і няправільнага харчавання. Цыкл натуральнага адлушчвання клетак скуры скарачаецца, узнікае перхаць, парушаецца структура воласа (валасы робяцца тонкімі, сухімі, ломкімі), можа назірацца выпадзенне валасоў. Змешаная себарэяПры змешанай себарэі ў пацыента могуць назірацца прыкметы сухой і тлустай себарэі на аднолькавых участках скуры. Прыкметы себарэіСебарэя выяўляецца ў павышаным вылучэнні скурнага сала і яго якаснай змене.
Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia