Севір (возера)

Севір[1] (англ.: Sevier Lake) — бяссцёкавае возера на захадзе цэнтральнай часткі штата Юта, ЗША. Плошча — каля 487 км². Таксама як і больш буйныя суседнія азёры: Вялікае Салёнае возера і возера Юта, Севір з’яўляецца рэшткавым вадаёмам ад больш буйнога возера Боневіль, якое існавала у плейстацэне. Размешчана на тэрыторыі акругі Мілард, ў засушлівым раёне, вядомым як пустыня Севір. Асноўнымі прытокамі возера з’яўляюцца рэкі Бэвер і Севір.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Юты
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya