Сейду Яхая
Сейду Яхая (англ.: Seidu Yahaya; нар. 31 снежня 1989, Акра) — ганскі футбаліст, паўабаронца. Клубная кар’ераПачынаў прафесійную кар’еру ў ганскім клубе «Тэма Ют» у 2006 годзе. У сезоне 2008/09 на правах арэнды выступаў за грэчаскі клуб «Анагенісі» (Кардыца), дзе замацаваўся ў стартавым складзе, правёўшы 29 матчаў. Улетку 2009 года перайшоў у афінскі АЕК, гуляў за каманду ў Лізе Еўропы, аднак хутка страціў давер з боку трэнера Душана Баевіча, усяго правёўшы за клуб 5 матчаў у сезоне 2009/10. У 2010 годзе перайшоў у «Макабі» з Хайфы, з якім у першым жа сезоне стаў чэмпіёнам краіны і дайшоў да фіналу Кубка Ізраіля. У чэрвені 2012 года падпісаў трохгадовы кантракт з румынскім клубам «Астра», з якім у сезоне 2013/14 стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату і выйграў Кубак, а пазней удзельнічаў у групавым раўндзе Лігі Еўропы. У чэрвені 2015 года стаў іграком малдаўскага «Шэрыфа», з якім адразу стаў уладальнікам Суперкубка Малдовы, а пазней двухразовым чэмпіёнам краіны. Улетку 2017 года пакінуў ціраспальскі клуб. У лістападзе 2017 года быў на праглядзе ў мінскім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[2]. У складзе беларускай каманды стаў трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2019 года было абвешчана аб пераходзе Ятая ў клуб «Аль-Фейха» з Саудаўскай Аравіі[3]. Аднак, паўабаронца паспеў згуляць на новую каманду ў трох мачтах, пасля чаго ў лютым услед за галоўным трэнерам Славалюбам Мусліным пакінуў клуб і неўзабаве вярнуўся ў мінскае «Дынама»[4]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, у красавіку стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных, з чэрвеня вярнуў месца ў аснове. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[5]. У студзені 2020 года далучыўся да латвійскага клуба «Ліепая»[6]. Пакінуў «Ліепаю» па заканчэнні сезона 2020. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia