Сельгастэхпраект
«Сельгастэхпраект» — колішні праектны інстытут у Мінску. Размяшчаўся ў будынку па вуліцы Крапоткіна, 44[1] (1978, арх. Б. Ларчанка, І. Васілевіч). ГісторыяПраектна-тэхналагічны інстытут Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным забеспячэнні сельскай гаспадаркі створаны ў 1968 годзе на базе спецыяльнага канструктарска-тэхналагічнага бюро[1]. Ліквідаваны 14 красавіка 2018 года[2]. Кірункі працыАсноўныя кірункі працы: паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу і павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове распрацоўкі поўнага комплексу тэхнічнай дакументацыі для стварэння новай тэхнікі, прагрэсіўных тэхналогій, арганізацыя вытворчасці, працы і кіравання на прадпрыемствах галіны; абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту; распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі для рэканструкцыі і будаўніцтва вытворчых аб’ектаў Дзяржкамсельгастэхнікі БССР, для механізацыі, электрыфікацыі, рэканструкцыі і будаўніцтве жывёлагадоўчых фермаў[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia