Сельское хозяйство Белорусии
«Сельское хозяйство Белорусии» (бел.: Сельская гаспадарка Беларусі) — штомесячны часопіс, які выдаваўся з 1925 года ў Мінску. ГісторыяЗ 1925 года выходзіў пад назвай «Плуг», у 1929—1933 гадах «Шляхі калектывізацыі», са студзеня 1953 года па 1956 года «Калгаснік Беларусі». З 1956 года назва «Сельское хозяйство Белорусии». Выходзіў спачатку на беларускай, з 1953 года на беларускай і рускай мовах, з 1966 года на рускай мове[1]. Выдаваўся як вытворчы часопіс Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі, Міністэрства нарыхтовак БССР, Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным забеспячэнні сельскай гаспадаркі, Белкаапсаюза[1]. Быў разлічаны на шырокі круг чытачоў. Прапагандаваў дасягненні сельскагаспадарчай навукі і перадавога вопыту, асвятляў пытанні інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове механізацыі, аўтаматызацыі земляробства і жывёлагадоўлі, меліярацыі зямель, лясной гаспадаркі, аховы прыроды і інш[1]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1975)[1]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia