Сент-Вінсент
Сент-Вінсент (англ.: Saint Vincent) — вулканічны востраў у Карыбскім моры ў складзе Наветраных астравоў (архіпелаг Малыя Антыльскія астравы). Самая вялікая частка дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Размяшчаецца паміж астравамі Сент-Люсія (аддзелены пралівам Сент-Вінсент) і Бекві. Плошча 344 км². Асноўную частку в. Сент-Вінсент займаюць горы, пакрытыя лясамі. Найвышэйшы пункт вострава — вулкан Суфрыер (1234 м). Клімат трапічны, пасатны, вільготны; максімальная колькасць ападкаў у маі—лістападзе. Часта бываюць моцныя ўраганы. Насельніцтва 116 тысяч чалавек (2001), галоўным чынам негры (нашчадкі рабоў) — 66 %, мулаты — 19 %, уключаючы чорных карыбаў (гарыфы — ад змешвання неграў і індзейцаў карыбаў), еўрапейцы (англічане, партугальцы) — 3,5 %, індыйцы — 5,4 %, індзейцы — 2 %. Афіцыйная мова — англійская; гутарковая — дыялект англійскай. Сярод вернікаў пераважаюць пратэстанты. Галоўны горад і порт — Кінгстаўн. Маецца аэрапорт. Эканоміка
|
Portal di Ensiklopedia Dunia