Серабактэрыі
Серабактэ́рыі — бактэрыі, акісляючыя неарганічныя злучэнні серы і малекулярную серу (звычайна, серавадарод і іншыя злучэнні серы да сернай кіслаты). Да серабактэрый адносяць шэраг фотатрофных пурпуровых і зялёных серабактэрый, тыёнавыя бактэрыі. Часцей за ўсё сустракаюцца нітчатыя серабактэрыі(Beggiatoa, Thiothrix) і аднаклетачныя (Thiospira, Thiovulum, Macromonas)[1]. Сустракаюцца у вадзе і грунце вадаёмаў, глебе, радовішчах серы і сульфідных мінералаў. Карысныя ўласцівасціСерабактэрыі ўдзельнічаюць у кругавароце серы ў прыродзе і паніжаюць утрыманне серы ў вадзе. Некаторыя з іх выкарыстоўваюцца ў працэсе вышчалочвання металаў з руды (гідраметалургія)[1]. Шкоднае ўздзеяннеНекаторыя серабактэрыі могуць з'яўляцца прычынай разбурэння бетонных і мураваных збудаванняў і абсталявання ў шахтах, карозіі металаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia