СульфідыСульфі́ды[1] (ад лац.: sulphur — сера) — клас хімічных злучэнняў, якія ўяўляюць сабой злучэнні металаў (а таксама шэрагу неметалаў В, Si, Р, As) з серай (S), дзе яна мае ступень акіслення −2. Могуць разглядацца як солі серавадароднай кіслаты H2S. Сульфіды шчолачных металаў бясколерныя, добра растваральныя ў вадзе. Іх водныя растворы маюць шчолачную рэакцыю. Пры ўздзеянні разведзеных кіслот вылучаюць серавадарод. Сульфіды шчолачназямельных металаў бясколерныя, у вадзе раствараюцца мала. На вільготным паветры вылучаюць серавадарод. Па астатніх уласцівасцях падобныя на сульфіды шчолачных металаў. Сульфіды цяжкіх металаў амаль нерастваральныя ў вадзе. Амаль усе яны чорнага або чорна-бурага колеру (за выключэннем белага ZnS, ружаватага MnS, жоўтага CdS, памяранцава-чырвонага Sb2S3, жоўтага SnS2).
АтрыманнеСульфіды атрымоўваюць рознымі метадамі: Fe + S = FeS 2CdO + 3S = 2CdS + SO2 TiO2 + CS2 = TiS2 + CO2 Na2SO4 + 4C = Na2S + 4CO 2Ga + 3H2S = Ga2S3 + 3H2 ZnCl2 + H2S = ZnS + 2HCl ВыкарыстаннеСульфіды выкарыстоўваюцца у якасці адарантаў гаручых газаў, антыаксідантаў, стабілізатараў паліва, змазачных матэрыялаў і палімераў, інгібітараў радыкальных рэакцый[2]. Сульфіды Na2S, CaS, BaS — у гарбарным вытворчасці для дублення скур; полісульфіды кальцыю і барыю — у сельскай гаспадарцы для барацьбы са шкоднікамі раслін; PbS, CdS, ZnS і іншыя — паўправадніковыя матэрыялы, а крышталі гэтых і некаторых іншых сульфідаў — паўправадніковыя лазерныя матэрыялы[2]. Сульфіды шчолачназямельныя металаў, а таксама ZnS і CdS — аснова люмінафораў; MoS2 — цвёрдая змазка; (NH4)2S — важны рэактыў ў якасным хімічным аналізе; FeS2 — сыравіна для вытворчасці сернай кіслаты[2]. Прыродныя сульфіды выкарыстоўваюцца для атрымання металаў, сульфатаў, сернай кіслаты[1]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia