Скавышкі (курганны могільнік)

Скавышкі — курганны могільнік каля вёскі Скавышкі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі.

Апісанне

Прасёлачнай дарогай падзелены на 2 групы. Адна мае 16 насыпаў і часткова занята сучаснымі могілкамі, другая — 29, знаходзіцца за 50 м на захад ад могілак, за дарогай. Вышыня курганоў 1—1,5 м, дыяметр 5—12 м. Абследавалі Л. В. Аляксееў (1959) і А. Р. Мітрафанаў (1972). У 1973 годзе тры курганы раскапала 3. М. Сяргеева. Адзін насып быў пусты, у другім — астанкі нябожчыка, арыентаванага галавой на захад (абрад трупапалажэнне), у трэцім — пахаванне па абраду трупаспалення. Знойдзены абломкі ганчарнага посуду, 5 пярсцёнкападобных скроневых кольцаў, ажурная металічная пацерка, невялікі жалезны нож.

Могільнік належаў крывічам. Датуецца X — XI, або XII — XIII стагоддзямі.

Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya