Скалка (археалагічны помнік)

Скалка  — археалагічны помнік, паселішча перыяду Сярэднявечча каля вёскі Скалка (Светлагорскі раён, Гомельская вобласць).

Апісанне

Помнік займае пляцоўку 3-4-мятровага правага берага р. Бярэзіны і паўднёва-усходняга берага воз. Грэцкае. Паверхня помніка задзернавана. З захаду паселішча абмежавана грунтавой дарогай і сасновым лесам. Культурны слой прасочваецца на працягу 200 м уздоўж берагавой лініі, а ўглыб поймавай тэрасы да 90 м.

Сляды двухслойнага паселішча першай паловы І тыс. н.э. і сярэднявечча выяўлены за 1,5—1,8 км на поўнач ад в. Скалка ва ўрочышчы Грэцкае атрадам аддзела археалогіі Гомельскага абласнога краязнаўчага музея пад кіраўніцтвам А. І. Штыменка ў 1997 годзе.

У 1997 годзе пры выяўленні помніка быў закладзены шурф. Выяўлена 46 фрагментаў ляпной і кружальнай керамікі. Усе прадстаўленыя прыклады ляпной керамікі па сваіх марфалагічных адзнаках: слабапрафіляванасць, наяўнасць рэбрыстых форм, сляды касых насечак па краю венца — датуюцца ў рамках першай паловы І тыс. н.э. і належаць ніжняму гарызонту помніка. Верхні гарызонт паселішча ўстойліва датуецца па фрагментах кружальных вянцоў часам сярэднявечча[1].

Спасылкі

  1. Паселішча перыяду сярэднявечча, в. Скалка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2022. Праверана 14 ліпеня 2021.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya