СканерСканер выяў або проста сканер — гэта электронная прылада, якая стварае лічбавае прадстаўленне выявы, дакумента або рукапіснага тэкста. Найбольш вядомая версія сканера — настольны планшэтны сканер, у якім дакумент змяшчаецца на шкляное акно для сканавання. Таксама існуюць ручныя сканеры — міні-прылады, якія перамяшчаюцца ўздоўж дакумента ўручную, і сканеры з механічным прывадам, якія перамяшчаюць дакумент уздоўж сканавальнага элемента і звычайна выкарыстоўваюцца для шырокафарматных дакументаў, у якіх планшэтны сканер быў бы недарэчны. Сканеры часта ўваходзяць у склад шматфункцыянальных прылад, у якіх аб’яднаныя функцыі прынтара, сканера і капіравальнага апарата. Існуюць спецыялізаваныя сканеры, такія як сканеры кніг, якія маюць механізм пераліствання старонак, і 3D-сканеры, у якіх лічбавае прадстаўленне ствараецца для трохмернай формы аб’екта. Сканеры звычайна падключаюцца да персанальнага камп'ютара, аднак сучасныя мадэлі дазваляюць сканаваць з выкарыстаннем толькі смартфона, або захоўваць выявы адразу на знешні носьбіт (напрыклад, праз порт USB). Важнымі параметрамі сканера з’яўляюцца:
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia