Сістэмны блок
Сістэмны блок (англ.: computer case) — шасі, напоўненае апаратным забеспячэннем для стварэння камп’ютара. ![]() Сістэмны блок у складзе: 2 — сістэмная плата, 3 — цэнтральны працэсар, 4 — аператыўная памяць, 5 — карты пашырэнняў, 6 — блок сілкавання, 7 — аптычны прывад, 8 — цвёрды дыск; перыферыйныя прылады: 1 — манітор, 9 — камп’ютарная мыш, 10 — клавіятура Функцыянальна ўяўляе сабою аснову для стварэння і далейшага пашырэння вылічальнай сістэмы. Змесціва сістэмнага блокаЗмесціва сістэмнага блока ў значнай ступені залежыць ад вылічальнай сістэмы ў цэлым, яе задач, мэт і форм-фактару. У выпадку рацыянальнага выкарыстання, сістэмны блок у большай ступені адпавядае патрэбам вылічальнай сістэмы. У залежнасці ад вылічальнай сістэмы, у сістэмным блоку могуць знаходзіцца розныя кампаненты апаратнага забеспячэння:
Апроч таго, у канструкцыі шасі прадугледжаны стандартызаваныя адсекі для перыферыйных прылад, якія запаўняюцца ў прыватнасці назапашвальнікамі — цвёрдым дыскам(дыскамі), SSD, аптычным прывадам, кардрыдарам і да т.п. Франтальная панэль корпуса камп’ютара можа быць абсталявана кнопкамі ўключэння і перазагрузкі, індыкатарамі сілкавання і назапашвальнікаў, гнёздамі для падлучэння слухавак і мікрафона, інтэрфейсамі перадачы дадзеных (USB, FireWire). У выпадку выкарыстання ў складзе ЦАД ці вылічальнага кластара, які усталёўваецца ў стойку, абсталёўваюцца сродкамі тэлеметрычнага кіравання і кантролю (прыкладам на аснове камутатараў ці кіруючага ПЗ, арыентаванага на вэб-інтэрфейс). Галоўным чынам (існуюць адмысловыя рашэнні «без адвёрткавага мантажу»), змесціва сістэмнага блока мантуецца пры дапамозе адмыслова распрацаваных крапёжных элементаў . |
Portal di Ensiklopedia Dunia