Скарыназнаўства

Скарыназнаўства — комплексная навуковая дысцыпліна, якая вывучае жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны, яго творчую і духоўную спадчыну, асяроддзе, эпоху, а таксама публікацыю крыніц і крыніцазнаўчыя даследаванні.

У шырокім сэнсе ў скарыназнаўства ўключаюцца навуковыя і папулярныя публікацыі, мастацкія творы (літаратурныя творы, кінафільмы, тэатральныя пастаноўкі, творы выяўленчага мастацтва, паштовыя маркі і г.д.), канферэнцыі, юбілейныя форумы, прысвечаныя Скарыне і яго пераемнікам. Скарыназнаўства асэнсоўвае ролю Скарыны ў развіцці айчыннай, еўрапейскай і сусветнай культуры ад Сярэднявечча да сучанасці.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya