Склератыніёзы![]() Склератыніёз[1][2] (часта званы белая гніль") — захворванне раслін, выкліканая пашкоджваннем паразітычных грыбоў роду склератынія (Sclerotinia) (Sclerotinia minor, Sclerotium cepivorum і склератынія склерацыйная (Sclerotinia sclerotiorum)), у цыкле развіцця якіх маюцца склероцыі[1]. АпісаннеСклератыніёз — адно з самых разбуральных захворванняў раслін ва ўсім свеце. Ураджайнасць і якасць больш чым 29 эканамічна важных культур, у тым ліку сланечніка, морквы, артышока і цыбулі, могуць быць зніжаны гэтай хваробай. ВідыУ групе склератыніёзаў адрозніваюць розныя хваробы ў залежнасці ад віду грыба-ўзбуджальніка і расліны, якая з’яўляецца яго мэтай. Найбольш шкоднымі з’яўляюцца белыя гнілі агуркоў, морквы, пятрушкі, сельдэрэю, лубіну, фасолі, гароху і іншых культур і рак канюшыны , што выклікаецца склератыніяй канюшынавай (Sclerotinia trifoliorum)[2]. Таксама пашыраны (у тым ліку на тэрыторыі Беларусі) склератыніёзы азімых збожжавых культур, якія выклікае Склератынія злакавая (Sclerotinia graminearum)[2]. Апошняя пашкоджвае жыта, пшаніцу, цімафееўку, лісахвост, аўсяніцу, метлюжок, купкоўку зборную, каласнец безасцюковы, райграс высокі і некаторыя віды пустазелля з сямейства метлюжковых. На некаторых дэкаратыўных раслінах (цюльпанах, касачах, гіяцынтах, нарцысах, крокусах і іншых адзначаюцца склерацыяльныя гнілі, якія выклікаюцца склератыніяй цюльпанавай (Sclerotinia tuliparum), на агароднінных (цыбулі, часнаку) — белыя гнілі, якія выклікаюцца склератыніяй цыбульнай (Sclerotinia cepivorum) і склератыніяй Фукеля (Sclerotinia fuckeliana)[2]. Меры барацьбыВытворцам цяжка справіцца з гэтай хваробай, бо не існуе эфектыўных сродкаў для працяглай барацьбы. Прымяняюцца ранняе глыбокае зяблевае ворыва и лушчэнне ржышча, вапнаванне кіслых глеб, захаванне севазваротаў, аптымальныя тэрміны і нормы сяўбы азімых або пасадкі іншых сельскагаспадарчых культур, адвод з палёў расталых водаў, падтрыманне аптымальнай вільготнасці і тэмпературы ў сховішчах і закрытым грунце[2]. У Злучаных Штатах, улічваючы важнасць эканамічных праблем, якія закранаюць пасевы, пашкоджаныя склератыніяй (у прыватнасці такія, як рапс, соя, сланечнік, розныя бабовыя, у тым ліку гарох, сачавіца і нут), даследчая праграма, прысвечаная гэтай хваробе, пад назвай «Нацыянальная ініцыятыва Sclerotinia», была заснавана ў 2002 годзе па ініцыятыве зацікаўленых прафесійных арганізацый. Гэтая праграма фінансуецца Службай сельскагаспадарчых даследаванняў Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША[3]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia