Агурок пасяўны
Агурок пасяўны[1][2], таксама агурок звычайны (Cucumis sativus) — аднагадовая травяністая расліна сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae), від роду Агурок (Cucumis). НазваАгурок[3], агуркі, гурок[4][5], гуркі[1]. Біялагічнае апісанне
Сцябло сцелістае, шурпатае, зканчваецца вусікамі, якімі ён можа ўчапіцца за апору, пры гэтым сцябло можа выцягнуцца на 1—2 м. Лісце сэрцападобнае, пяцілопастнае. Плод — шматнасенны, сакавіты, смарагдава-зялёны, пузырчаты. Будова плода характэрна для сямейства гарбузовых і ў батанічнай літаратуры вызначаецца як гарбузіна. З пункту гледжання батанікі плод агурка — ілжывая ягада. Ён можа мець розную форму і памер у залежнасці ад сорта. У кулінарным стаўленні агуркі традыцыйна адносяць да агароднінных культур. Геном агурка пасяўнога налічвае 350 мільёнаў пар аснаванняў ДНК. Пяць з сямі храмасом агуркоў узніклі з дзесяці храмасом агульных продкаў з дыняй[6].
Хімічны складУ яго пладах 95-98 % вады і нікчэмна малая колькасць бялкоў, тлушчаў і вугляводаў. Пакінутыя 3 % уключаюць каратын, вітаміны PP, C і B, а таксама макра- і мікраэлементы. У тым ліку агурок утрымлівае шмат калію. Вырошчванне ў культурыСвятло- і вільгацелюбная расліна кароткага дня, скараспелая, патрабавальная да цяпла і ўрадлівасці глебы. Вырошчваецца ў адкрытым грунце і ў цяпліцах з насення або расады. Вегетацыйны перыяд ва ўмовах Беларусі — 90-105 сутак. Добра расце на супясчаных і лёгкіх сугліністых глебах, багатых гумусам. Шкоднікі і хваробыСярод шкоднікаў парасткавая муха (Delia platura), тля, павуцінны клешчык. Хварэе на мучністую расу, бактэрыёз, антракноз, аліўкавую плямістасць, белую гніль. ВыкарыстаннеГісторыяАгурок з’явіўся ў культуры больш 6 тысяч гадоў назад. Радзіма гэтага віду — трапічныя і субтрапічныя раёны Індыі, падножжы Гімалаяў, дзе ён дагэтуль расце ў натуральных умовах. Згадаюць у Бібліі як гародніна Егіпта (Лік. 11:5). Гэта культура была вядома ўжо грэкам, ад якіх перайшла да рымлян, і ў эпоху Карла Вялікага была распаўсюджана ўжо па Сярэдняй Еўропе. Цяпер культура агурка распаўсюджана паўсюдна і мае мноства разнавіднасцей і сартоў. Плады дзікіх агуркоў дробныя і неядомыя з-за ўтрыманні горкіх рэчываў — кукурбітацынаў. У мастацтве
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia