Плошча паверхні возера 0,76 км². Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 2,52 км, найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 5,98 км. Аб’ём вады 2,43 млн. м³. Плошча вадазбору 110 км². Катлавіна Скрыдлева выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, на паўднёвым захадзе да 9 м. Берагі нізкія, на поўначы і поўдні забалочаныя, на паўднёвым захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей гліністае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 8—50 м, падводная расліннасць расаўсюджана да глыбіні 3 м. Возера праточнае. Праз Скрыдлева працякае рака Чарнічанка (прыток Лучосы), упадаюць ручаі і каналы.
Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 326. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.(руск.)
Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)