Чарнічанка (прыток Лучосы)
Чарніча́нка — рака ў Бешанковіцкім і Віцебскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня ракі 32 км. Плошча вадазбору 182 км². Выцякае з возера Чарніца з паўднёвага ўсходу, за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Латыгава Бешанковіцкага раёна, цячэ па Лучоскай нізіне, праз возера Скрыдлева. Вусце каля вёскі Саўчанкі Віцебскага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, у верхнім цячэнні невыразная. Пойма вузкая, чаргуецца па берагах, на асобных участках адсутнічае. Рэчышча звілістае, слабаразгалінаванае, у сярэднім цячэнні на працягу 9,1 км (1,8 км вышэй і 7,3 км ніжэй ад возера Скрыдлева) каналізаванае. У басейне Чарнічанкі азёры Чарніца, Бораўна, Скрыдлева, Рытаўна і інш. Уздоўж ракі вёскі Уладзіміраўка, Скрыдлева, Вялікая Чэрніца, Лядзенкі, Саўчанкі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia