Скрыпнёвыя
Скрыпнёвыя[1][2], таксама Асліннікавыя[1] (Onagraceae) — сямейства двухдольных кветкавых раслін. Налічвае больш за 20 родаў, якія аб’ядноўваюць звыш 640 відаў. На тэрыторыі Беларусі каля 25 відаў[1]. АпісаннеПераважна шматгадовыя травы, часам кусты і паўкусты, рэдка невялікія дрэвы. Лісце чаргаванае або супраціўнае, суцэльнае, звычайна ланцэтнае, суцэльнакрайнае або зубчастае. Кветкі адзіночныя або з лісцінкамі ў коласпадобных, гронкападобных або мяцёлкавых суквеццях, большай часткай правільныя і абодваполыя, звычайна чатырохчленікавыя, з кветкавай трубкай, прырослыя да завязі. Плод — каробачка або арэхападобны, рэдка — ягадападобны. РодыСямейства налічвае два падсямействы, шэсць трыб і 20 родаў[3]: Падсямейства Ludwigioideae Падсямейства Onagroideae
Паводле The Plant List на 2013 год, у склад сямейства ўваходзяць 45 родаў, якія ўключаюць 832 віды[4]. Значэнне і выкарыстаннеДэкаратыўныя, лекавыя, кармавыя, меданосныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia