Скіфская пліта![]() Скіфская пліта — маладая платформа паўночнай зоны Міжземнаморскага геасінклінальнага пояса. Займае Раўнінны Крым, Азоўскае мора і Перадкаўказзе. Мяжуе на поўначы з Усходне-Еўрапейскай платформай, на поўдні з Горным Крымам і краявымі прагінамі Вялікага Каўказа. ГеалогіяСкладзена з фундамента (слабаметамарфізаваныя тэрыгенна-карбанатныя адклады сярэдняга палеазою, у паўднёвай частцы эпібайкальскія масівы метамарфічных парод), пераходнага познапермскага-ранняюрскага комплексу і чахла (сярэдняюрскія — антрапагенавыя адклады, магутнасць 0,1—8 км). На Скіфскай пліце вылучаюць Прычарнаморскую ўпадзіну, Цэнтральнакрымскае і Стаўрапольскае падняцці і іншыя структуры. Скіфская пліта фарміравалася пераважна ў байкальскі, герцынскі і раннекімерыйскі тэктанічныя цыклы. На асадканамнажэнне ўплывала сумежная (на поўдні) альпійская геасінкліналь. Карысныя выкапніВядомы радовішчы нафты (Перадкаўказзе), газу (Раўніннны Крым, Заходняе Перадкаўказзе), буйныя рэсурсы артэзіянскіх вод, вядзецца здабыча солей брому і лячэбных гразей (Заходні Карым). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia