Цэнтральнакрымскае падняццеЦэнтральнакрымскае падняцце (укр.: Центральнокримське підняття) — геалагічная структура на поўдні раўніннай часткі Крымскага паўвострава[1], ахоплівае таксама Каламіцкі заліў Чорнага мора. Утворана прыўзнятаю рознаўзроставай складкаватай асновай Скіфскай пліты і асадачным чахлом, якія разбіты разрыўнымі парушэннямі. Складаецца з трох падняццяў ніжэйшага парадку: Сімферопальскага (найменшая глыбіня залягання асновы 215—370 м), Навасёлаўскага і Каламіцкага. Мелавыя пароды месцамі ўскладнены шматлікімі лакальнымі структурамі, перакрытыя на Сімферопальскім падняцці слабадыслакаванымі пародамі палеагенвага і неагенавага, а на Навасёлаўскім — неагенавага ўзросту. Карысныя выкапні: прыродны газ, мінеральныя воды, будаўнічыя матэрыялы. У рэльефе адпавядае Цэнтральнакрымскай раўніне. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia