Скіф (СТРК)![]() «Скіф» — украінска-беларускі супрацьтанкавы ракетны комплекс, распрацаваны кіеўскім ДККБ «Луч» і мінскай кампаніяй ААТ «Пеленг». Ракета вырабляецца ў Кіеве на ДАХК «Арцём», прыбор навядзення «ПН-З» — у Мінску на ААТ «Пеленг». У СТРК «Скіф» прыменена паўаўтаматычная сістэма навядзення па прамяні лазера. Выяўленне цэлі і навядзенне забяспечваецца з дапамогай аптычнага і інфрачырвонага прыцэлаў, што дазваляе весці стральбу ў складаных умовах надвор’я. Асаблівасць СТРК — магчымасць навядзення ракеты на цэль з закрытых пазіцый і хованак. Іншая адметная рыса — траекторыя палёту ракеты, пасля пуску яна ляціць над лініяй візавання (на вышыні каля 10 м) і зніжаецца на ўзровень цэлі на канчатковым участку палёту. Лазерны прамень пры гэтым свеціць у хвост ракеты і толькі за долю секунды перад ударам перакладаецца на цэль. Прыняты на ўзбраенне армій Саудаўскай Аравіі[1], Катара[2], Алжыра[3], Марока[4], М’янмы[5], Грузіі[6] і Азербайджана[7]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia