Славацкі тэхнічны ўніверсітэт у Браціславе
Славацкі тэхнічны ўніверсітэт у Браціславе — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Браціславе. Агульная характарыстыкаГэта самы вядомы тэхнічны ўніверсітэт Славакіі. Цяперашнюю назву ён атрымаў 13 лютага 1991 года, раней называўся Славацкім тэхнічным інстытутам у Браціславе. З’яўляецца прадаўжальнікам традыцый Горнай акадэміі ў Банска-Шцьяўніцы, дзе былі закладзены асновы практычнай адукацыі. Універсітэт прапануе тэхнічную адукацыю, прыцягваючы студэнтаў да даследаванняў у галіне прыродазнаўчых навук, інфарматыкі, будаўніцтва, архітэктуры, хіміі, харчовай прамысловасці і тэхналогіі матэрыялаў. Па даных славацкага рэйтынга «АRRА», універсітэт ужо доўгі час з’яўляецца найлепшым універсітэтам Славакіі, які рыхтуе спецыялістаў па напрамках: хімічныя тэхналогіі, камп’ютарныя і тэхнічныя навукі. Выпускнікі ўніверсітэта — адны з найбольш запатрабаваных і высокааплатных спецыялістаў на рынку працы Славакіі. Штогод на 7 факультэтах універсітэта і ва ўніверсітэцкім інстытуце навучаецца каля 17 тысяч студэнтаў. Універсітэт выпускае бакалаўраў, інжынераў, магістраў і аспірантаў. Ён таксама прапануе навучанне па праграмах бесперапыннай адукацыі і МВА ў супрацоўніцтве з Тэхнічным універсітэтам у Вене. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia