Універсітэт Паўла Ёзафа Шафарыка
Універсітэ́т імя́ Па́ўла Ё́зафа Ша́фарыка ў Ко́шыцах — вышэйшая навучальная ўстанова Славакіі. Знаходзіцца ў Кошыцах. Заснаваны ў 1959 годзе і носіць імя славацкага паэта, філолага і гісторыка XIX стагоддзя Паўла Ёзафа Шафарыка. ГісторыяСтвораны ў 1959 годзе шляхам злучэння медыцынскага факультэта ўніверсітэту Коменскага ў Браціславе і філасофскага факультэта Вышэйшай педагагічнай школы ў Прэшаве. Уважаецца пераемнікам езуіцкага Кошыцкага ўніверсітэта. У 1963 годзе ў склад універсітэту быў перададзены прыродазнаўчы факультэт. У 1964 да іх дадаўся педагагічны з Прэшава, а ў 1973 — і юрыдычны факультэт у Кошыцах. У 1990 годзе ў склад універсітэта былі ўключаны праваслаўны багаслоўскі і грэка-каталіцкі багаслоўскі факультэты. УПЁШ — найбуйнешая пасля браціслаўскага ўніверсітэта Коменскага навучальная ўстанова ў Славакіі. ФакультэтыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia