Славяна-балгарская гісторыя
«Славяна-балгарская гісторыя» (балг.: «История славянобългарска»«История славянобългарска», оригиналное назва: Историѧ славѣноболгарскаѧ ѡ народе і ѿ цареи и ѡ стыхъ болгарскихъ і ѡ въсехъ деѧнїа ї битиа болгарскаѧ) — гістарычная кніга з прапагандысцка-публіцыстычным характарам напісаная балгарскім іераманахам Паісіям Хілендарскім ў 1762 годзе. У кнізе ён заклікаў да абуджэння нацыянальнай самасвядомасці, да барацьбы за культурна-нацыянальнае адраджэнне, за дасягненне царкоўнай самастойнасці і за вызваленне ад асманскага прыгнёту. КрыніцыКрыніцамі для «Славяна-балгарская гісторыя» сталі «Кніга гістарыяграфія» Маўра Арбіні, «Дзеі царкоўныя і грамадзянскія» Цэзара Баронія , сачыненні візантыйскіх храністаў і грамат балгарскіх цароў з афонскіх кнігасховішчаў. Змест
«Гісторыя славяна-балгарская» разыходзілася ў рукопісах і кампіляцыях (каля 70 спісаў) па ўсёй краіне. Адыграла вялікую ролю ў абуджэнні і ўмацаванні нацыянальнай самасвядомасці балгарскага народа ў эпоху Адраджэння. Аказала значны ўплыў на наступнае развіццё балгарскай гістарыяграфіі. «Царственік» 1844 г., складзены Хрыстакі Паўлавічам з'яўляецца першым друкаваным выданнем «Гісторыі славяна-болгарскай» хоць Паісій не паказаны як аўтар. Сёння арыгінал «Гісторыя славяна-балгарская» захоўваецца ў Заграфскім манастыры на Афоне. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia