Слаўгарадскі парк
Сла́ўгарадскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва ў горадзе Слаўгарад Магілёўскай вобласці Беларусі. Заснаваны ў канцы XVIII стагоддзя ў сутоку рэк Сож і Проня. Апісанне![]() Парк пейзажнага тыпу. Абмяжоўваўся лясным масівам; прарэзаны 3 ярамі, паўднёвы быў мяжой пладовага саду, што прымыкаў да парку. Асноўныя паркавыя кампазіцыі размяшчаліся абапал сярэдняга вялікага яра, на дне якога плацінамі была створана сістэма вадаёмаў са штучнымі каскадамі. Па берагах і плацінах былі дарожкі, раслі групы дрэў і кустоў. Кампазіцыю парку складалі газон, кветнікі, грот, скульптура, тэхнічныя збудаванні. У паўночнай частцы было гарадзішча, пазней замак, на месцы якога пастаўлены палац (не захаваўся). У парку пераважаюць мясцовыя лісцевыя пароды дрэў, з экзотаў растуць ясень пенсільванскі (форма аўкубалістая), ясень звычайны (форма драбналістая). Слаўгарадскі парк моцна пашкоджаны. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia