Слонімскі чыгуначны вакзал
Будынак вакзала — помнік архітэктуры неабарока ў Слоніме. Размешчаны па адрасе вул. Вакзальная, 11. Пабудаваны ў 1922 г. з цэглы. Разам з вадацяжнай вежай, узведзенай у стылі мадэрн, складае адзіны архітэктурны ансамбль. АрхітэктураВакзал уяўляе сабой прамавугольны ў плане мураваны будынак з мансардавым дахам складанага пластычнага малюнка. Прасторавае развіццё кампазіцыі дасягаецца трохступеньчатым павышэннем аб'ёмаў, якое нарастае да цэнтра: ад адносна нізкіх бакавых крылаў праз цэнтральны аб'ём да мансардавага паверха. У архітэктуры выкарыстаны стылізаваныя элементы барока. Франтальныя фасады маёць па цэнтры 2-павярховыя рызаліты з фігурнымі франтонамі, дэкарыраванымі валютамі, шарамі на пастаментах, філянговымі парапетамі. аднапавярховы аб'ём уваходнага тамбура завершаны «разарваным» франтонам. Фасады дэкарыраваны рустам, расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі высокімі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. Планіроўка калідорна-анфіладная. Квадратны ў плане вестыбюль у цэнтры кароткімі пераходамі злучаны з касавай залай, залай чакання. Службовыя памяшканні маюць асобныя ўваходы ў тарцах будынка. Цэнтральная лесвіца звязвае вестыбюль са службовым мансардавым паверхам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia