Смалвас
Сма́лвас[1] (літ.: Smalvos, традыцыйная беларуская назва — Смолвы) — вёска ў Літве, каля возера Смолваў. Уваходзяць у склад Турмантаскай сянюніі Зарасайскага раёна Уцянскага павета. Насельніцтва на 2011 год — 173 чалавекі. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеПершы пісьмовы ўспамін пра Смолвы датуецца 1580 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства і знаходзіліся ў валоданні Клябоўскіх. У 1600 годзе Смолвы перайшлі да Падбярэзскіх, пазней — да Гінтаўтаў і Барташэвічаў. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. У другой палове XIX стагоддзя ў Смолвах было 6 будынкаў, дзейнічалі касцёл і сінагога, штогод праводзіліся два кірмашы. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Смолвы занялі войскі Германскай імперыі. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смолвы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Смолвы апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Смолвы Літве. НасельніцтваДэмаграфія
Славутасці
Вядомыя асобыУ вёсцы пахаваны Герой Савецкага Саюза Андрэй Піліпавіч Луцэвіч (1919—1944). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia