Іван Васілевіч Саверчанка
Іван Васілевіч Саверчанка (нар. 2 красавіка 1962, в. Маліноўка, Касцюковіцкі раён) — беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, гісторык, палітолаг. Спецыяліст па гісторыі беларускай літаратуры XVI—XVII стагоддзяў. Доктар філалагічных навук (2001), прафесар (2013)[2][3]. БіяграфіяНарадзіўся 2 красавіка 1962 года ў вёсцы Маліноўка Касцюковіцкага раёна[2]. У 1983 годзе скончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута, у 1988 годзе — аспірантуру Інстытута літаратуры АН БССР[2]. З 1988 года вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі. У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне старабеларускай кніжнай паэзіі XVI — першай паловы XVII ст.»[2]. У 2001 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Публіцыстычная літаратура Беларусі другой паловы XVI—XVII стст.: праблемы паэтыкі»[2]. З 2015 года дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі[2]. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі[2]. Грамадская дзейнасцьСябра БНФ «Адраджэнне», у 1993 годзе ўзначальваў камісію па адукацыі[4]. У 1997 годзе міліцыя арыштавала Івана Саверчанку, бо ён гаварыў па-беларуску[5]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: гісторыя і тэорыя літаратуры, гісторыя Беларусі, палітычныя і культурныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стагоддзяў, філасофская думка Беларусі, сучасныя праблемы ўлады і дзяржаўнасці, міжнародныя адносіны[2]. УзнагародыЛаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтра (1999), прэміі НАН Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2012), Міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» (2017)[6], Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2020)[2]. Асноўныя навуковыя працы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia