Смалянка
Смаля́нка[1][2], смолка[2] (Melandrium) — род кветкавых раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Батанічнае апісаннеАднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 1 м з залозістым або простым апушэннем. Лісце супраціўнае, суцэльнае, прыкаранёвае звужана ў чаранок, сцябловае — сядзячае. Кветкі белыя, чырвоныя, светла-пурпурныя ў паўпарасоніках. Плод — каробачка. ВідыРаней у род уключалі каля 100 відаў, пашыраных паўсюль, але пасля перагляду таксанаміі ў некаторых крыніцах род прызнаецца сінанімічным роду Смалёўка (Silene), а ў іншых страціў большасць відаў, якія былі пераразмеркаваныя ў іншыя роды. Паводле сучасных меркаванняў род уключае 6 відаў[3], яшчэ 48 відаў на сайце «The Plant List» маюць статус «unresolved», які азначае, што пакуль навукоўцы не вызначыліся канчаткова, трэба гэтыя віды ўключыць у род Смалянка ці вынесці ў іншыя роды. Пералік відаў:
Значэнне і выкарыстаннеЛекавыя, дэкаратыўныя расліны, некаторыя пустазелле. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia