Смарганец шарсцісты
Смарганец шарсцісты[1] (Holcus lanatus) — від кветкавых раслін роду Смарганец (Holcus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Тыпавы від роду. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 80[1] см. Утварае дзярніну. Сцяблы прамастойныя, у вузлах і пад імі, а таксама лісце, апушаныя. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, сядзячае, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Суквецце — мяцёлка даўжынёй каля 10 см. Асцюкі кароткія, кручкападобна сагнутыя. Плод — зярняўка. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана ў Еўропе, умераных абласцях Азіі і Паўночнай Афрыкі, на Канарскіх астравах і востраве Мадэйра[2]. Натуралізавалася ў розных рэгіёнах свету[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Расце на лугах, узлесках і палянах, аблогах, пустках, пашах і агародах, каля дарог. Гаспадарчае значэннеКармавая і газонная расліна. Вырошчваецца ў Чылі, Бутане, Аўстрыі, Аўстраліі, Бразіліі, Чылі[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia