Смолка ліпкая
Смолка ліпкая[1] (Silene viscaria) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Гваздзіковыя. НазваСмолка ліпкая, смолка, крываўнік, смалёўка, смалянка, сон-дрымота, сон-трава[2][3][4][5]. Апісанне![]() Сцябло прамастаячае, цыліндрычнае, простае ці зверху слаба разгалінавае. Вышыня расліны 30—60 см. Лісце лінейна-ланцэтнае, супраціўнае[6]. Кветкі ружова-чырвоныя, пяціпялёсткавыя, сабраныя ў мяцёлку, памер 1—2 см. Плод каробачка[6][7]. Квітнее ў мае-чэрвені[7]. Арэал і біялогіяШырока распаўсюджаная ў еўрапейскай частцы Расіі, Крыму, Перадкаўказзі, на паўднёвым-захадзе Сібіры і ў Сярэдняй Еўропе. У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[7][8]. Святлолюбівая расліна. Расце на пясчаных схілах, узлесках і палянах ў хваёвых барах, на сухіх лугах.[6][7] Хімічны складТрава ўтрымлівае сапаніны.[7] Ядавітая расліна.[6] ТаксанаміяСінонімы
Значэнне і ўжываннеАдвар травы п'юць пры маткавых крывацёках.[7] Дэкаратыўная расліна[6]. АховаЗгадана ў Чырвоных кнігах Рэспублікі Комі, Масквы, Мурманскай вобласці[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia