Смілавіцкі парк

Смілавіцкі парк

Смілавіцкі парк знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна (Мінская вобласць, Беларусь).

Закладзены ў канцы ХІХ ст. Плошча каля 3 га.

Парк пейзажны. Утварае суцэльны дрэвавы масіў, у складзе якога трапляюцца каштоўныя экзоты — хвоя веймутава (Pinus strobus), лістоўніца еўрапейская (Larix decidua), шаўкоўніца белая (Morus alba) і інш., растуць інтрадуцэнты — тсуга канадская (Tsuga canadensis), елка блакітная (Picea pungens), Larix kaempferi, піхта аднаколерная (Abies concolor), Picea engelmannii, клён блакітны, аморфа кустарнікавая (Amorpha fruticosa) і інш.

Смілавіцкія хвоі

Тут знаходзяцца Смілавіцкія хвоі — 2 дрэвы хвоі чорнай (Pinus nigra) узростам каля 100 гадоў, з 1963 года помнік прыроды рэспубліканскага значэння.

Дрэвавыя экзоты — каштоўныя дэкаратыўныя і матачныя расліны.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya