Снежны барс (тытул у альпінізме)Снежны барс — неафіцыйны тытул (званне) у альпінізме. Афіцыйная назва жэтона, якім узнагароджваюцца альпіністы, якія заваявалі найвышэйшыя вяршыні, размешчаныя на тэрыторыі былога СССР, — «Пакарыцель самых высокіх гор СССР». ГісторыяЗванне і знак заснаваны ў 1967 годзе. Аўтарам эскіза нагруднага знака стаў заслужаны майстар спорту, заслужаны трэнер СССР І. І. Антановіч . Жэтон пранумараваны. Нумар кожнага жэтона замацоўваецца за альпіністам у парадку паступлення інфармацыі аб здзейсненых узыходжаннях[1]. Гэты жэтон карыстаецца павагай не толькі ў новых незалежных дзяржавах, якія ўтварыліся на тэрыторыі СССР (СНД), але і ў многіх замежных краінах. У афіцыйны спіс альпіністаў, узнагароджаных гэтым жэтонам, уваходзіць шмат замежных альпіністаў. Усяго званне «Снежнага барса» за ўзыходжанні ў перыяд 1961—2010 гг. прысвоена 567 альпіністам, уключаючы 29 жанчын[2]. У розныя перыяды часу альпіністам, якія падымаліся на вяршыні, уручаўся жэтон:
З 1990 г. і па цяперашні час жэтонам ўзнагароджваюцца альпіністы за заваяванне ўсіх 5-ці гор былога Савецкага Саюза вышынёй звыш 7000 м (спіс прыведзены ў парадку змяншэння складанасці і небяспекі ўзыходжання)[1]:
Рэкорды
Спіс беларускіх альпіністаў, узнагароджаных тытулам
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia