Сонечны гадзіннік![]() Сонечны гадзі́ннік — прыбор для вызначэння часу па змене даўжыні ценю ад гномана і яго руху па цыферблату. З'яўленне гэтых гадзіннікаў звязана з момантам, калі чалавек усвядоміў узаемасувязь паміж даўжынёй і становішчам сонечнага ценю ад тых ці іншых прадметаў і становішчам Сонца на небе. Найпрасцейшыя сонечныя гадзіннікі паказваюць сонечны час, а не мясцовы, гэта значыць, не ўлічваюць дзяленне Зямлі на часавыя паясы. Акрамя таго, найпрасцейшыя сонечныя гадзіннікі не ўлічваюць летняга часу. Карыстацца сонечнымі гадзіннікамі можна толькі днём і пры бачнасці Сонца. У наш час сонечнымі гадзіннікамі па прамым прызначэнні практычна не карыстаюцца, яны саступілі месца розным відам іншых гадзіннікаў. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia