Сотавая сувязь![]() Сотавая су́вязь — бесправадная перадача даных між рухомымі падпісчыкамі ў абшары абслугоўвання, таксама між імі і падпісчыкамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі. Абшар абслугоўвання падзяляецца на падобныя да пчаліных сот (адсюль назва) абсягі радыусам да 30 км, кожны з якіх мае базавую станцыю (БС) з пэўнай колькасцю модуляў прыёмна-перадавальнага абсталявання. Кожнай БС вылучаюць пэўныя частоты для радыёсувязі. Пры гэтым для выключэння ўзаемных завад аднолькавыя частоты прасторава аддаленыя адна ад адной БС. Сувязь між падпісчыкамі з адной соты ажыццяўляецца з дапамогай БС. Паміж падпісчыкамі з розных сот, у тым ліку пры перамяшчэнні з адной соты ў іншую, таксама з падпісчыкамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі — з дапамогай асяродка камутацыі рухомай сувязі . Лічбавы спосаб перадачы знакаў забяспечвае ахову паведамленняў ад недазволенага доступу, устойлівасць і высокую якасць сувязі, перадачу даных і доступ да сотавай сувязі аднолькавага стандарту розных краін[1]. БеларусьПершым прадпрыемствам сотавай сувязі ў краіне 7 жніўня 1991 года стаў «БелСел». У ліпені 1998 года з’явілася прадпрыемства «А1» (тым часам Velcom), якое 16 красавіка 1999 года стала першым пастаўшчыком паслуг сотавай сувязі стандарту GSM. На канец 2014 года ў Беларусі было 11 401,9 тысяч падпісчыкаў сотавай сувязі[2], што перавышала колькасць насельніцтва краіны на 17,4 %, калі на пачатак 2013 года іх лік перавышаў колькасць жыхароў Беларусі на 16,6 %.[3] Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia