А1 (тэлекам-правайдар)
Унітарнае прадпрыемства «А1» (А1) да 2019 года velcom — найбуйнейшы беларускі прыватны правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ і кантэнт-паслуг[2], другі па колькасці абанентаў аператар сотавай сувязі ў Беларусі[3]. Прадстаўляе паслугі сувязі стандарту GSM 900/1800, UMTS (WCDMA/HSDPA/HSUPA/HSPA+) і 4G (праз сетку beCloud), паслугі доступу ў інтэрнэт па стандартах ADSL, Ethernet і GPON, паслугі лічбавага тэлебачання IPTV пад брэндам VOKA. Гісторыя![]() Кампанія пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць па прадастаўленні паслуг і тавараў мабільнай сувязі 16 красавіка 1999 года пад назвай СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь» і стала першым сотавым аператарам стандарту GSM у Беларусі (першы сотавы аператар — NMT-аператар «БелСел»). Да старту камерцыйнай эксплуатацыі былі запушчаны 10 базавых станцый (9 у Мінску, 1 — у Арэшніках па дарозе на Нацыянальны аэрапорт «Мінск»). Да лета 2000 года да сеткі А1 былі падключаны ўсе абласныя гарады Беларусі. Мабільная сувязь з’явілася на трасе Мінск — Брэст — Орша і ў бліжэйшых населеных пунктах. З 23 красавіка 2007 г. мабільная сувязь А1 стала даступна ўсяму гарадскому насельніцтву Беларусі. У красавіку 2019 аператар запусціў першую GSM-сетку на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка[4]. З 15 сакавіка 2001 г. абаненты А1 атрымалі магчымасць адпраўляць і прымаць SMS[5], у чэрвені 2005 г. — MMS. 2 чэрвеня 2003-га аператар запусціў паслугу GPRS. У снежні 2005 года ў трох абласцях Беларусі стала даступна тэхналогія EDGE[6]. 30 сакавіка 2006 г. кампанія А1 першай у Беларусі распачала тэставую эксплуатацыю сувязі трэцяга пакалення. 3G-сетка была разгорнута за 27 дзён. Камерцыйны запуск сеткі 3G у Мінску і Гомелі адбыўся 17 сакавіка 2010 г[7]. У лютым 2016-га А1 першым у Беларусі запусціў 3G-сетку ў дыяпазоне 900 МГц, а ў маі 2019 палепшыў прапускную здольнасць 3G-сеткі, першым аснасціўшы базавыя станцыі чацвёртай апорнай радыёчастатой ў дыяпазоне 2100 МГц.[8] ![]() З лістапада 2007 года кампанія ўваходзіць у склад A1 Group у выніку набыцця спачатку 70 % (лістапад 2007 г.), а потым астатніх 30 % (кастрычнік 2010 г.) акцый. Пасля гэтага у маі 2008 года кампанія правяла рэбрэндынг, змяніўшы лагатып і назву на УП «Вэлком»[9]. З чэрвеня 2019 абаненты А1 могуць карыстацца інтэрнэтам па дамашняй цане ў сетках аператараў A1 Group.[10] У маі 2009 года кампанія падпісала эксклюзіўны дагавор з ТАА СП «БелСел» аб прадастаўленні паслуг шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт на аснове тэхналогіі CDMA2000 (EV-DO Rev.A). Паслугі прадастаўляліся да 16 мая 2013 года[11]. У 2014 годзе запушчана лічбавае тэлебачанне VOKA, распачата будаўніцтва ўласнага дата-цэнтра кампаніі, адкрыта афіцыйная інтэрнэт-крама. У траўні 2020 года кампанія пашырыла каналы анлайн-продажаў і адкрыла першую віртуальную краму[12]. Да 2017 года А1 ператвараецца ў буйнога гульца на рынку фіксаванай сувязі Беларусі шляхам набыцця шэрагу інтэрнэт-правайдараў. У гэтым жа годзе кампанія А1 стала першым мабільным аператарам у свеце, які запусціў у камерцыйную эксплуатацыю цалкам віртуальнае ядро мабільнай сеткі. У 2017 г. А1 атрымаў дазвол на камерцыйны запуск першай у Беларусі вузкапалоснай сеткі NB-IoT[13], прызначанай для «інтэрнэту рэчаў». Па стане на 2019 г. гэта тэхналогія запушчана ў Мінску і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. У красавіку 2018 года абанентам А1 сталі даступны званкі па Wi-Fi з выкарыстаннем тэхналогіі VoWiFi (Voice over Wi-Fi, альбо Wi-Fi Calling)[14]. У снежні 2019 года А1 першым у краіне ўкараніў тэхналогію VoLTE (Voice over LTE)[15]. Летам 2018 года А1 у партнёрстве з ЗАТ «Банк Рашэнне» і міжнароднай плацежнай сістэмай Visa запусціў віртуальную карту A1 banking для аплаты шырокага спектра паслуг. У лістападзе 2020 года А1 і Visa падпісалі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве з мэтай развіцця лічбавых фінансавых сэрвісаў у краіне, а таксама пашырэння фінансавых паслуг мабільнай праграмы А1 banking[16]. 21 сакавіка 2019 года А1 пачаў прадастаўляць паслугі перадачы даных па тэхналогіі 4G[17]. Да канца 2019 года 4G-сетка стала даступна абанентам А1 ва ўсіх буйных гарадах у дыяпазоне радыёчастот 1800 МГц. У снежні 2019 года кампанія абвясціла аб стратэгічным партнёрстве з інфраструктурным аператарам beCloud па развіцці мабільнай сувязі стандарту 4G у Беларусі, якое разлічана на 3 гады[18]. Каб 4G-сетка ў частотным дыяпазоне 800 МГц стала даступная ў сельскай мясцовасці, у 2020 годзе А1 часткова прадаставіў сваю інфраструктуру пад базавыя станцыі, а таксама тарнспартную сетку на аснове гібрыдных, радыёрэлейных і оптвалаконных ліній сувязі. Дзякуючы гэтаму з жніўня 2020 года па сакавік 2022 года зона пакрыцця сеткі 4G: у Гомельскай вобласці пашырылася да 96,4 %[19], у Магілёўскай вобласці да 81 % [20], у Мінскай вобласці да 89 %[21], у Віцебскай вобласці да 75 %[22], у Брэсцкай вобласці да 67 %[23], у Гродненская вобласці [24]. У лістападзе 2022 кампанія А1 пачала выкарыстоўваць новы частотны дыяпазон 2600 Мгц на каля 1,5 тыс. базавых станцый LTE інфраструктурнага аператара beCloud[25]. 8 красавіка 2019 года кампанія аб’явіла аб пачатку рэбрэндынгу. У пераходны перыяд да жніўня 2019 года ў камунікацыях выкарыстоўваўся дуал-брэнд velcom | A1. З 12 жніўня — адзіны брэнд А1. У красавіку 2019 года A1 забяспечыў бясплатны доступ у інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi у 18 электрацягніках Беларускай чыгункі[26]. У чэрвені 2019 года аператар запусціў 38 новых базавых станцый уздоўж чыгуначных шляхоў для паляпшэння якасці мабільнай сувязі ў цягніках. З красавіка па май 2019 года А1 запяспечыў мабільнай сувяззю ўсе тунэлі Маскоўскай і Аўтазаводскай ліній Мінскага метрапалітэна[27][28], у лістападзе 2020 года сувязь стала даступная на Зеленалужскай лініі[29]. На снежань 2024 года кампанія А1 забяспечыла мабільную сувязь на станцыях трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна [30]. 12 жніўня 2019 года кампанія першай у Беларусі запусціла віртуальныя eSIM-карткі[31], а ў лістападзе 2019 дала магчымасць перайсці на eSIM анлайн у асабістым кабінеце. У 2021 годзе з’явілася магчымасць стаць абанентам кампаніі дыстанцыйны праз рэгістрацыю eSIM-карты ў мабільнай праграме «Мой А1», у тым ліку праз перанос нумара з іншых сетак[32]. У жніўні 2019 года А1 паказаў першы смартфон пад уласнай гандлёвай маркай — А1 Альфа[33], у ліпені 2020 года стартавалі продажы «А1 Альфа 20+»[34]. 12 лістапада 2019 пры ўдзеле А1 была падпісана сумесная беларуска-аўстрыйская дэкларацыя па ўмацаванні супрацоўніцтва ў сферы сувязі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і развіцця тэхналогіі 5G[35]. Кампанія падала заяўку на выдзяленне радыёчастотнага спектру, які адказвае патрабаванням міжнародных стандартаў, а таксама вядзе распрацоўку архітэктуры сеткі 5G. 22 мая 2020 года А1 у тэставым рэжыме запусціла ў эксплуатацыю першую ў Беларусі сетку 5G SA (Standalone), створаную на аснове аўтаномнай архітэктуры[36]. 25 мая 2020 года ў гэтай сеткі быў здзейснены першы ў Беларусі і СНД званок па тэхналогіі VoNR[37]. 12 мая 2021 года кампанія А1 другой у краіне пачала рэалізоўваць SIM-карты для самарэгістрацыі ў крамах сетак-партнёраў[38]. 10 снежня 2021 года быў затрыманы прэс-сакратар кампаніі Мікалай Брэдзелеў, яго асудзілі на 15 сутак. На прымусовым «пакаяльным» відэа сілавікоў Брэдзелеў пад ціскам сказаў, што нібыта перадаваў блогеру Антону Матольку інфармацыю, «звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю»[39], а таксама быў вымушаны прызнаць сваю гомасексуальнасць[40]. У праўладных тэлеграм-каналах былі выкладзены ягоныя інтымныя фотаздымкі з пагрозамі, што «праблем з сексам у турме ў яго дакладна не будзе ». Пасольства Аўстрыі ў Беларусі адрэагавала на інцыдэнт з затрыманнем Брэдзелева, назваўшы парушэннем асабістых правоў абнародаванне відэа з ягоным удзелам[39]. У кампаніі заявілі, што не атрымлівалі афіцыйных прэтэнзій ад беларускіх уладаў і што Брэдзелеў не меў доступу да персанальных даных кліентаў. 12 снежня 2021 года намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Ігар Луцкі заявіў[41]:
У чэрвені 2023 года кампанія А1 першай у краіне запусціла другую апорную частату ў дыяпазоне 900 Мгц. Гэта дало магчымасць амаль у 2 разы павысіць ёмістасць існуючай 3G-сеткі ў межах зоны пакрыцця другой апорнай у Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях [42]. На канец 2024 году ў рамках пашырэння пакрыцця UMTS-900 адмыслоўцы А1 увялі ў эксплуатацыю 1057 сот, якія працуюць на частаце 900 Мгц [43]. У красавіку 2024 года кампанія А1 забяспечыла сувязь 4G у мінскім метро (на ўсіх існуючых станцыях і ў перагонах паміж імі). Праект рэалізаваны ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beCloud [44]. Уласнікі і кіраўніцтваДа студзеня 2005 года 69,9 % акцый А1 належалі кіпрскай кампаніі Samauwi Brothers Telecom (SB Telecom Ltd.), 30 % — ЗАТ «Белтэхэкспарт», 0,1 % — РУП «Белтэлекам». У студзені 2005 г. у лік трымальнікаў акцый кампаніі ўвайшла дзяржава: яна атрымала 30,9 %, за SB Telecom засталося 49 %, ЗАТ «Белтэхэкспарт» — 20 %, «Белтэлекам» — 0,1 %. У жніўні 2007 года кіпрская кампанія SB Telecom выкупіла 100 % акцый прадпрыемства за $556 млн[45]. У пачатку кастрычніка 2007 г. аўстрыйская кампанія A1 Telekom Austria Group падпісала дагавор аб куплі 70 % акцый SB Telecom[46], а ў кастрычніку 2010 года — астатніх 30 % акцый. Генеральным дырэктарам кампаніі па стане на 2025 год з’яўляецца Гельмут Дуз. ДзейнасцьМабільная сувязьКампанія А1 прадстаўляе паслугі сувязі стандарта GSM 900/1800, UMTS (WCDMA/HSDPA/HSUPA/HSPA+), 4G на тэрыторыі Беларусі. Абанентам аператара даступны базавыя паслугі (галасавая сувязь, перадача даных, SMS, MMS, галасавая пошта і інш.), а таксама дадатковыя сэрвісы (роўмінг, паслугі для бізнесу і забаўляльныя паслугі). Нумары абанентаў
У сувязі з уводам у Рэспубліцы Беларусь паслугі MNP нумары абанентаў могуць прымаць значэнні: +375 25 xxx xx xx, +375 29 xxx xx xx, +375 33 xxx xx xx. Фіксаваная сувязьКампанія пачала будаўніцтва ўласнай аптавалаконнай сеткі для кліентаў — юрыдычных асоб у верасні 2014 года[47]. У 2016—2018 гадах А1 правёў шэраг здзелак па набыцці беларускіх інтэрнэт-правайдараў — «Атлант Тэлекам» (Мінск)[48], «Айчына плюс» (Мінск)[49], «Белінфанэт» (Мінск), «Гарант» (Гомель[50] і Віцебск[51]), «Ранак Медыя» (Светлагорск). А таксама большасці прыватных і некаторых карпаратыўных абанентаў інтэрнэт-правайдара «Дзелавая сетка» (Мінск)[52]. У цяперашні час А1 прадстаўляе паслугі доступу ў інтэрнэт па стандартах GPON, Ethernet, ADSL ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў Бабруйску, Жлобіне, Добрушы, Рэчыцы, Светлагорску, Наваполацку. На 30 верасня 2024 г. абаненцкая база сеткі фіксаванай сувязі ад А1 складала 945,9 тыс. карыстальнікаў[53]. Большасць інтэрнэт-тарыфаў аператара з’яўляюцца комплекснымі, то бок маюць на ўвазе адначасовае атрыманне і паслугі лічбавага тэлебачання пад брэндам VOKA[54]. Відэасэрвіс VOKAВідэасэрвіс ад А1 прадстаўляецца пад брэндам VOKA. Для кліентаў фіксаванага інтэрнэту А1 сэрвіс працуе па тэхналогіі IPTV і прадстаўляе 142 канала (у т. л. 60 у HD-якасці)[55]. У сетках іншых аператараў мабільнай і фіксаванай сувязі паслуга прадстаўляецца па тэхналогіі OTT і ўключае ў сябе больш за 130 тэлеканалаў (у т. л. 60 у HD). VOKA падтрымлівае розныя інтэрактыўныя функцыі: паўза, перамотка і архіў тэлеперадач, а таксама магчымасць працягнуць прагляд на іншай прыладзе. Для ўсіх карыстальнікаў сэрвісу даступны фільмы, мультфільмы і серыялы анлайн-кінатэатраў START, more.tv, Premier, viju, а таксама кантэнт студыі Disney, Warner, Marvel, Fox. Сэрвіс даступны для мабільных прылад на Android і iOS, для SmartTV на Tizen, WebOS, Android TV, праз прыстаўкі Redbox Mini, Xiaomi Mi Box 3, Apple TV (праз AirPlay). На камп’ютарах карыстацца відэасэрвісам можна праз праграму VOKA для Windows або праз вэб-версію. У 2018 годзе ў сэрвісу VOKA пачаў з’яўляцца эксклюзіўны кантэнт уласнай вытворчасці: раздзел VOKA local з аглядамі, дакумянтальнымі фільмамі, міні-рэаліці і ТВ-шоу; раздзел «Спорт» з трансляцыямі матчаў з удзелам беларускіх клубаў і зборных; live-трансляцыі канцэртаў, музычных фестываляў, кіберспартыўных турніраў, канферэнцый і форумаў. Таксама для карыстальнікаў даступны раздзел «CINEVOKA», у якім размяшчаюцца вядомыя фільмы, мультфільмы, серыялы ў прафісійнай агучцы на беларускай мове [56]. Некаторыя з іх былі эксклюзіўна перакладзеныя і агучыныя па замове відэасэрвісу[57][58][59]. 28 студзеня 2019 г. у відэасэрвісе VOKA з’явілася самая вялікая ў краіне бібліятэка кантэнту ва ультравысокай раздзяляльнасці Ultra High-Definition (4K) [60]. VOKA SmartfilmПачынаючы з 2010 года кампанія А1 пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь штогод праводзіць фестываль мабільнага кіно. З 2016 года фестываль набыў міжнародны статус[61]. З кожным годам колькасць работ і геаграфія ўдзельнікаў павялічваецца. У 2020 годзе прайшоў дзевяты Міжнародны фестываль мабільнага кіно VOKA Smartfilm, у конкурснай праграме якога было прадстаўлена 356 кароткаметражных фільмаў з 75 краін свету[62]. КіберспортУ лютым 2020 года пры садзейнічанні кампаніі А1 было створана і зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя камп’ютарнага спорту».[63] 17 красавіка 2020 года зарэгістравана Беларуская асацыяцыя камп’ютарнага спорту (БАКС)[64]. Членамі БАКС з’яўляюцца А1, відэасэрвіс VOKA і Беларуская федэрацыя камп’ютарнага спорту. Асацыяцыя створана для развіцця і папулярызацыі камп’ютарнага спорту ў Беларусі, падтрымкі прафесійных гульцоў, трэнераў і суддзяў, правядзення спаборніцтваў і развіцця міжнародных кантактаў. 4 мая 2020 года ў тэставай сеткі 5G SA кампаніі А1 прайшоў першы кіберспартыўны матч па мабільным анлайн-гульням. Падчас тэставання хуткасць перадачы дадзеных склала 1,2 Гбіт / с, а ping — 10 мілісекунд[65]. Дата-цэнтр і ІКТ-паслугіУ верасні 2017 г. у Мінску А1 запусціў адзін з найбуйнейшых у Беларусі цэнтраў апрацоўкі даных (ЦАД)[66]. Чатыры модулі ЦАД разлічаны на 800 серверных стоек і маюць уласнае аптычнае кольца з прапускной здольнасцю 1 Тбіт/сек. Па стане на чэрвень 2018 года запушчаны ў эксплуатацыю першы модуль на 200 серверных стоек[67]. Дата-цэнтр А1 мае міжнародны сертыфікат Uptime Institute (UI) па ўзроўні адмоваўстойлівасці Tier III у катэгорыях Design і Facility, таксама сертыфікат PCI DSS, які пацвярджае забеспячэнне бяспекі інфраструктуры кліентаў і абарону дадзеных аплатных карт[68]. У сакавіку 2019 года дата-цэнтр атрымаў атэстат адпаведнасці нацыянальным патрабаванням па абароне інфармацыі[69]. У жніўні 2019 года дата-цэнтр А1 пацвердзіў адпаведнасць стандарту ISO 27001[70], у маі 2020 года — дзяржаўнаму стандарту Рэспублікі Беларусь ISO / IEC 27001-2016[71]. У верасні 2020 года кампанія атрымала ліцэнзію на выкананне работ і аказанне паслуг у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі крытычна важных аб’ектаў інфарматызацыі (КВАІ) [72]. У кастрычніку 2020 года кампанія A1 атрымала статус плацінавага партнёра «Лабараторыі Касперскага»[73]. У цяперашні час дата-цэнтр прадастаўляе наступныя паслугі: арэнда воблачных рашэнняў (IaaS, прыватныя воблакі, «Воблака-62»), размяшчэнне сервернага і сеткавага абсталявання (Colocation, HaaS), сэрвісы і рашэнне ІКТ (Baas, Veeam Cloud Connect, DraaS, комплексная тэхнічная падтрымка Oracle і інш.), IT-кансалтынг, аддалены офіс, а таксама карыстанне праграмнымі прадуктамі Microsoft на ўмовах падпіскі[74]. З 1 красавіка 2021 года Унітарнае прадпрыемства «А1» перадало правы і абавязкі па шэрагу дамоваў аказання ІКТ-паслуг новай кампаніі «А1 ІКТ сэрвісы». ТАА «А1 ІКТ сэрвісы» працуе пад брэндам А1 і зарэгістравана ў якасці рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій[75]. Сонечная электрастанцыяЛетам 2016 года паблізу Брагіна (Гомельская вобласць) А1 запусціў сонечную электрастанцыю, якая складаецца з 85 тысяч сонечных панэлей[76]. Станцыя пабудавана на тэрыторыі, якая пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і таму мала прыдатна для вядзення сельскай гаспадаркі. Для злучэння паміж сабой усіх сонечных модуляў кампанія А1 праклала каля 800 км кабельных ліній. За 5 гадоў работы сонечны парк А1 выпрацаваў 129 360 452 кВт•ч чыстай электраэнергіі[77]. У кастрычніку 2017 г. у Любанскім раёне Мінскай вобласці А1 запусціў першую ў Беларусі базавую станцыю сувязі, якая працуе на сонечнай энергіі[78]. Бяспека і крытыкаАўстрыйскіх інвестараў адразу з 2007 года абвінавачвалі ў прыхільнасці да «апошняга дыктатара Еўропы» дзеля добрага бізнэсу[79]. Масавыя акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, у прыватнасці Плошча 2010, былі жорстка падаўлены, але пазней высветлілася, што ўлады шпіёнілі за пратэстоўцамі, выкарыстоўваючы дадзеныя іх мабільных тэлефонаў[79]. «A1» заўсёды падкрэслівала, што не перадавала актыўна якія-небудзь дадзеныя кліентаў: «У адрозненне ад большасці іншых краін любы доступ да асабістых дадзеных і дадзеных выклікаў ажыццяўляецца без рашэння суда і без удзелу аператара мабільнай сеткі», — тлумачыў аператар у той час[79]. У ліпені 2016 года праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» абвінаваціла «A1 Беларусь» у датычнасці да сачэння за беларускімі грамадзянамі. Паводле справаздачы праваабаронцаў, кампанія прадастаўляе ўладам практычна неабмежаваны доступ да размоў сваіх кліентаў і іх дадзеных. «A1 Telekom Austria Group» адрэагавала на абвінавачванні, у сваім адказе спаслаўшыся на тое, што яна ўсяго толькі выконвае заканадаўства краіны[80]. Са слоў сына жонкі Мікалая Статкевіча, напярэдадні святкавання 100-годдзя БНР у сакавіку 2017 года аператарам былі заблакаваныя смартфоны беларускага палітыка Мікалая Статкевіча і былі перададзены ягоныя паролі ад Facebook і Viber[81]. A1 ніяк не адрэагаваў на абвінавачанні. 23 жніўня 2020 года падчас мітынга ў Мінску ва ўсіх аператараў мабільнай сувязі ўзніклі праблемы з інтэрнетам[82]. Паводле паведамлення А1, гэта было зроблена згодна з патрабаваннем дзяржаўных органаў для забеспячэння нацыянальнай бяспекі[83]. У гэты ж дзень прадастаўленне паслугі перадачы дадзеных было адноўлена ў поўным аб’ёме. 26 жніўня кампанія загадзя папярэдзіла абанентаў аб падобных праблемах[84]. Веерныя адключэнні інтэрнета працягваліся і ў наступныя месяцы[85]. У справаздачы беларускай праваабарончай арганізацыі «Human Constanta» спыненне працы было прыраўнена да парушэння правоў чалавека, бо гэта фактычна «разгон мірнай дэманстрацыі, толькі анлайн»[86]. 21 верасня 2020 года Асацыяцыя еўрапейскіх тэлекамунікацыйных аператараў сувязі (ETNO) выступіла з заявай па сітуацыі з адключэннем інтэрнэту ў Беларусі. У ім ёсць і публічная пазіцыя A1 Telekom Austria Group: «А1 у Беларусі не можа прадастаўляць паслугі сувязі без доступу да манапалізаванага дзяржавай знешняга каналу — галасавая сувязь і перадача даных як на нацыянальным, так і міжнародным узроўнях знаходзяцца пад кантролем упаўнаважаных дзяржаўных органаў»[87]. У кастрычніку 2020 года Міжнародная кааліцыя #KeepItOn апублікавала адкрыты ліст з заклікам да беларускіх пастаўшчыкоў тэлекам-паслуг процідзейнічаць адключэнню інтэрнэту. У адказе ад кампаніі А1 гаворыцца: «Абмежаванне доступу да інтэрнэт-паслугаў не ляжыць ні ў плоскасці інтарэсаў кампаніі, ні яе кліентаў. Аднак, як і ў любой краіне, у якой працуе A1 Telekom Austria Group, кампанія абавязаная выконваць мясцовыя заканадаўчыя і нарматыўныя патрабаванні. У выпадку невыканання дадзеных патрабаванняў наступствы ад іх рэалізацыі могуць насіць значна больш маштабны характар»[88]. Вядомы крытык «A1» Вераніка Цэпкала, якая шмат гадоў працавала ў «velcom» у аддзелах продажаў і карпаратыўных кліентаў, а ў кастрычніку 2020 года сказала: «Я не лічу правільным, што кампанія з ЕС так відавочна падтрымлівае Лукашэнку і яго недэмакратычныя каштоўнасці. Па-іншаму нельга назваць яе паводзіны, калі яна адключае мабільны Інтэрнэт кожную нядзелю. Што робіць А1, каб дыстанцыявацца ад гэтага крывавага рэжыму?»[79] У чэрвені 2021 года прапагандыст Дзяніс Мельянцоў агучыў пагрозу нацыяналізаваць тэлекамунікацыйнага аператара, які належыць аўстрыйскім інвестарам, у адказ на ўвядзенне ЕС санкцый[89]. СтатыстыкаНа 30 верасня 2024 года паслугамі мабільнай сувязі кампаніі карысталіся 4,959 млн абанентаў. Колькасць карыстальнікаў, у якіх падключаны паслугі фіксаванага інтэрнэта і ТБ, склала 945,9 тыс. Доля кампаніі на рынку мабільнай сувязі склала 41,6 %[53]. Мабільнай сувяззю 2G ахоплена 99,3 % тэрыторыі краіны, на якой пражывае 99,9 % насельніцтва (100 % гарадскіх жыхароў). 3G даступна на 98,2 % тэрыторыі краіны. Па стане на 1 чэрвеня 2020 г. у сетцы А1 працавала 4 080 базавых станцый і 30 582 прыёмаперадатчыка ў амаль усіх населеных пунктах краіны, а таксама 7 камутатараў: 2 у Мінску і па аднаму ў кожным абласным цэнтры. Кліенты кампаніі могуць карыстацца паслугай міжнароднага роўмінгу ў 193 краінах і тэрыторыях свету ў 473 сетках аператараў[90]. Унітарнае прадпрыемства «А1» мае ўласную сетку цэнтраў лічбавых паслуг, якая складаецца больш чым з 80 крам[91]. Дылерская сетка налічвае больш за 500 салонаў па ўсёй краіне.
Выручка кампаніі (паводле даных міжнароднай фінансавай справаздачнасці) па выніках 3 квартала 2024 г. склала 322,3 млн еўра, паказчык EBITDA (прыбытак да выліку выдаткаў па працэнтах, выплаты падаткаў і амартызацыйных адлічэнняў) — 122,5 млн еўра. За 2023 год сума выручкі склала 442,2 млн еўра, EBITDA — 191,9 млн еўра[53].
Карпаратыўная сацыяльная адказнасцьУ спісе прыярытэтных напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі — дапамога дзецям, садзейнічанне захаванню нацыянальных каштоўнасцей і экалогія [92]. Дапамога дзецямПадтрымкай людзей з аўтызмам А1 займаецца з 2015 г. У 2016 г. па ініцыятыве МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і кампаніі А1 на базе Студыі Пушкаровай быў створаны Сямейны інклюзіў-тэатр «і», якому кампанія аказвае фінансавую і інфармацыйную падтрымку ў якасці генеральнага партнёра. З 2016 г. А1 прымае ўдзел у штогадовай міжнароднай акцыі Light It Up Blue 2 красавіка, накіраванай на падтрымку людзей з аўтызмам[93]. У 2015—2019 гг. кампанія штогод ладзіла дабрачынныя акцыі #velcombegom. Мэта праекта — аказанне дапамогі дзіцячым медыцынскім установам, прасоўванне здаровага ладу жыцця і папулярызацыі бегу. За час правядзення бенефіцыярам акцыі (розныя дзіцячыя медыцынскія ўстановы) было пералічына больш за 700 000 беларускіх рублёў фінансавай дапамогі[94]. У 2018 г. акцыя «Бягучыя гарады» #velcombegom стала пераможцам Міжнароднага конкурсу камунікацыйных праектаў Eventiada IPRA Golden World Awards 2018 у намінацыі «За лепшы праект у сферы здаровага ладу жыцця»[95]. З 2016 па 2020 гады капманія А1 рэалізоўвала праект «Я бачу!» сумесна з Беларускім дзіцячым фондам пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Мэта праекта — дапамога ў своечасовай дыягностыцы і выяўленне ранніх парушэнняў зроку ў дзяцей школьнага ўзросту, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. За 4 гады 35 лекараў-афтальмолагаў наведалі 693 школы ў Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай і Віцебскай вобласцях і правялі дыягностыку зроку ў 51 474 школьнікаў[96]. Да фіналу праекта пры ўдзеле прадстаўнікоў творчага аб’яднання «Сучасны комікс» быў падрыхтаваны і выпушчаны зборнік коміксаў «Я бачу!» [97]. У верасні 2019 г. А1 стаў генеральным партнёрам футбольнай школы «Юніёр». Супрацоўніцтва складацца з некалькіх напрамкаў па развіцці дзіцяча-юнацкага спорту, уключаючы распрацоўку брэнда «А1 Юніёр» і закупку новай экіпіроўцы для гульцоў клуба[98]. 23 чэрвеня 2020 года кампанія А1 запусціла дабрачынную спартыўную анлайн-акцыю «100 гадзін з А1»[99]. Па выніках акцыі А1 аказала фінансавую падтрымку Рэспубліканскаму клінічнаму цэнтру паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям. 1 чэрвеня 2021 года стартаваў другі сезон «100 гадзін з А1», звязаны з тэмай экалогіі. Па вынікам акцыі А1 перачысліла 50 000 рублеў Міжнароднай грамадскай арганізацыі «SOS-Дзіцячыя вёскі». На выдзеленыя сродкі ў SOS-Дзіцячай вёсцы Магілёў усталявалі 300 сонечных панэляў і паветравую цеплавую помпу, на тэрыторыі SOS-Дзіцячай вёскі Бараўляны высаджана алея з імяннымі дрэвамі актыўных удзельнікаў акцыі[100]. 20 жніўня 2023 года кампанія А1 на стадыёне "Дынама" ў Мінску правяла спартыўна-музычны дабрачынны фестываль "У адным рытме з А1". Дзякуючы ўдзельнікам розных спартыўных актыўнасцей па выніках мерапрыемства кампанія А1 аказала спонсарскую дапамогу Рэспубліканскаму цэнтру рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў на набыццё высокатэхналагічнага інавацыйнага дыягнастычнага абсталявання [101]. Падтрымка беларускай мовы і культурыА1 падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на павышэнне цікавасці да беларускай нацыянальнай спадчыны, традыцый, гісторыі, культуры і мастацтва. У 2015 годзе кампанія А1 распачала сацыяльна арыентаваны і адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску», а ў 2016 годзе ініцыятыва ахапіла школы па ўсёй Беларусі. Перад вучнямі пачатковых класаў выступалі вядомыя асобы, у т.л. Уладзімір Ліпскі, Юрый Жыгамонт, Раіса Баравікова, Таццяна Сівец, Андрусь Такінданг, Аліна Талай і іншыя. У 2017—2018 гадах вучням 7-8 класаў з усёй Беларусі прапанавалася запісаць відэа, на якім яны чытаюць адзін з твораў беларускай літаратуры. На прапанову арганізатараў праекта адгукнуліся таксама прадстаўнікі пасольстваў Швецыі, Кыргызстана, Славакіі, Чэхіі і Фінляндыі, яны прачыталі на відэа творы беларускіх аўтараў у падтрымку ўдзельнікаў конкурсу[102]. У 2016—2019 гадах сумесна з «Кінаконг» кампанія праводзіла праект «Беларускія ўікэнды». За гэты час былі перакладзены і агучаны па-беларуску больш за 20 карцін. Фільмы праекта былі паказаны ў больш за 60 кінатэатрах краіны, а сеансы наведалі больш за 50 тысяч гледачоў[103]. У 2018—2019 гг. кампанія А1 правяла сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH для старшакласнікаў з камунікацыяй на беларускай мове. У праекце прынялі ўдзел больш за 800 старшакласнікаў з 230 навучальных устаноў па ўсёй краіне[104]. З 2019 года кампанія А1 праводзіць праект «Першыя», у якім школьнікі з усёй Беларусі прэзентуюць ідэі на тэмы тэхналогій, культуры, экалогіі, інклюзіі, урбаністыкі[105]. Для ўдзельнікаў таксама прадугледжана спецыяльная адукацыйная праграма. Штогод фіналістам конкурсу даецца магчымасць падрыхтаваць свае ідэі для прэзентацыі шырокай аўдыторыі разам з ментарамі[106]. У 2019—2020 гадах А1 выступіў генеральным партнёрам 100-га сезона Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы[107]. Дзякуючы партнёрству арганізавана бясплатная прамая трансляцыя знакавых спектакляў тэатра на відэасэрвісе VOKA, такіх як «Радзіва „Прудок“», «Дзве душы», «Людзі на балоце», «Паўлінка» і іншыя[108]. 28 снежня 2019 года А1 выступіў генеральным партнёрам Венскага балю ў Палацы Незалежнасці. Па выніках мерапрыемства кампанія аказала фінансавую дапамогу грамадскаму аб’яднанню «SOS-Дзіцячыя вёскі Беларусь»"[109]. З кастрычніка 2019 года кампанія А1 сумесна з Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны і Музеем гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча рэалізуе праект #UNOVIS100[110] у гонар 100-годдзя мастацкага аб’яднання УНОВІС. 15 лютага 2020 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася першая ў краіне выстава мастака-супрэматыста Лазара Хідэкеля «Нас зразумеюць праз 100 гадоў»[111]. 21 лютага кампанія А1 прадставіла новы праект, у рамках якога ў 5 гарадах страны з’явіліся інтэрактыўныя арт-інсталяцыі[112]. З мая па снежань 2020 года скульптуры-літары, якія ўяўляюць сабой вулічную мэбля і разам утвараюць слова «МОВА», устаноўлены ў Гомелі, Брэсце, Магілёве, Віцебску і Гродне[113]. Праект рэалізаваны А1 сумесна з ініцыятывай «Веліч роднай мовы». ЭкалогіяУ чэрвені-ліпені 2020 года прайшоў конкурс «Энергія сонца для Зялёных школ», экалагічны праект кампаніі А1 у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Праграмай Развіцця ААН у Беларусі[114]. Па яго выніках былі абраныя 7 «Зялёных школ» — па адной у кожнай вобласці Беларусі і ў Мінску [115]. Да снежня 2020 года кампанія завяршыла ўстаноўку сонечных панэляў у навучальных установах, якія перамаглі ў конкурсе[116]. У 2021 годзе А1 у адпаведнасці з прынцыпамі ўстойлівага экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) запусціла маштабную ініцыятыву для дасягнення вугляроднай нейтральнасці: укараніла тэхналогіі натуральнага ахаладжэння абсталявання базавых станцый і мадэрнізавала электрасілкавальныя ўстаноўкі на тэхналагічных аб’ектах[117]. 16 красавіка 2021 года запушчаны праект «А1гарод», у рамках якога на даху галаўнога офіса А1 ў Мінску з’явілася экалагічная прастора-агарод. Кампанія рэалізуе канцэпцыю «зялёнага офіса», мінімізуе выкарыстанне паперы, укараняе электронны дакументаабарот і вядзе раздзельны збор і сартаванне смецця[118]. У 2022 годзе ва ўсіх крамах А1 арганізавана ўласная сістэма збору электроннага абсталявання для наступнай перадачы на бяспечную ўтылізацыю, што дазваляе глабальна скарачаць уздзеянне на навакольнае асяроддзе[119]. У траўне 2024 года А1 выпусціў першы экалагічны комікс для дзяцей і падлеткаў. Адукацыйная серыя гісторый распавядае пра тое, як кожны можа паклапаціцца пра навакольнае асяроддзе [120]. У кастрычніку 2024 года была прэзентавана новая частка экалагічнага коміксу - «Эва і Сева. Па той бок экрана» [121]. У лістападзе 2024 года А1 прыняў удзел у дабрачыннай акцыі, мэтай якой з'яўлялася аднаўленне лясных участкаў, якія пацярпелі ад стыхійнага ўрагану. Супрацоўнікі кампаніі высадзілі больш за пяць тысяч дрэў, каб дапамагчы лясам Калінкавіцкага раёна хутчэй аднавіцца [122]. Лічбавая граматнасцьУ кастрычніку 2020 года кампанія А1 запусціла валанцёрскі праект #яонлайн. Мэта праекта — дапамагчы навучыць людзей, якія хочуць стаць свабоднымі карыстальнікамі мабільнага інтэрнэту [123]. У 2021 годзе ў партнёрстве з ЮНФПА запусцілі адукацыйную праграму для павышэння лічбавай граматнасці людзей старэйшага ўзросту. У чэрвені 2021 года выпушчаны #яонлайн — анлайн-даведнік па мабільных тэхналогіях. З ліпеня па верасень ва ўсіх рэгіёнах Беларусі прайшло #яонлайн-навучанне для валанцёраў у афлайн і анлайн фармаце[124]. У 2022 годзе распрацавана і запушчана новая праграма з метадычнымі рэкамендацыямі для навучання, у тым ліку і людзей з інваліднасцю[125]. У лістападзе 2024 года А1 запусціў агульнанацыянальную інфармацыйную кампанію #Падумайце5секунд. Мэта праекта - інфармаванне і павышэнне дасведчанасці вялікай колькасці людзей аб праблемах махлярства, метадах абароны сваіх дадзеных і бяспекі ў інтэрнэце [126]. З моманту запуску кампаніі А1 #Падумайце 5 секунд ужо больш за 1000 удзельнікаў, уключаючы сацыяльных работнікаў, «сярэбраных» валанцёраў і людзей старэйшага ўзросту, паспяхова прайшлі анлайн-навучанне як пазбегнуць махлярства пры выкарыстанні смартфона [127]. Праца А1 у перыяд пандэміі COVID-19У сакавіку 2020 года кампанія А1 запусціла ініцыятыву #оставайсяонлайн з мэтай падтрымкі сваіх абанентаў і насельніцтва ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19 у Беларусі[128][129]. З пачатку пандэміі кампанія аказала фінансавую дапамогу некалькім бальніцам, таксама забяспечыла медыкаў смартфонамі і бясплатнай рабочай мабільнай сувяззю. Кампаніяй запушчаны USSD-нумар і кароткі нумар для дабрачынных ахвяраванняў на карысць медыцынскіх работнікаў, зробленыя бясплатнымі званкі на гарачую лінію Міністэрства аховы здароўя па пытаннях каранавіруснай інфекцыі[130]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia