Соф’я Васільеўна

Соф’я Васільеўна
Нараджэнне не раней за 1480
Смерць жнівень 1549[1][2]
Род Вярэйскія[3]
Бацька Васіль Міхайлавіч[1]
Маці Марыя Палеалог[d][1]
Муж Альбрэхт Гаштольд[4][1][…]
Дзеці Станіслаў Гаштольд

Соф’я Васілеўна, княжна вярэйская, у шлюбе Гаштольд (пасля 1480 — 1549) — дачка вярэйскага князя Васіля Удалога (? — каля 1501).

Каля 1506 года ўзяла шлюб з Альбрэхтам Гаштольдам герба Габданк. У 1507 годзе ў сужэнцаў нарадзіўся сын — Станіслава Гаштольда. Вялікі князь Аляксандр Ягелончык пацвердзіў яе правы на бацькавы маёнткі, у тым ліку Койданава. У 1539 годзе Альбрэхт аддаў ёй у пажыццёвае ўладанне маёнткі Трабы, Гальшаны і іншыя.

Сын Станіслаў (1507—1542), апошні з роду Гаштольдаў, 15 мая 1537 года пабраўся шлюбам з Барбарай Радзівіл, малодшай дачкой гетмана вялікага літоўскага Юрыя Радзівіла. Пасля смерці Станіслава Барбара ўзяла шлюб з вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам.

Пасля ж смерці Соф’і яе ўладанні адышлі вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту як вымарачныя маёнткі.

Зноскі

Літаратура

  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Мінск. Т. 2. 1994. С. 442—443.
  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 399.
  • Валахановіч В. І. Князі Вярэйскія // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 78.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya