Альбрэхт Гаштольд
![]() Альбрэхт Гаштольд[6][7] (? — снежань 1539) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дваранін гаспадарскі (узг. 1501), намеснік навагародскі (1503-1506), вялікі падчашы літоўскі (1505-1509), ваявода навагародскі (1508-1513), полацкі (1513-1519), троцкі (1519-1522) і віленскі (з 1522), вялікі канцлер літоўскі (з 1522), стараста бельскі (з 1513) мазырскі (з 1514), гарадзенскі (да 1533)[7]. БіяграфіяСын Марціна Гаштольда. Рана застаўся без бацькі, быў пад апекай маці Ганны з Гальшанскіх і бабкі княгіні Трабскай. Верагодна, каля 1492 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. У 1503 годзе браў ўдзел у паспяховым паходзе на крымскіх татараў. У 1505 годзе абараняў ад татараў Навагрудак. Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы супраць ВКЛ (1507—1508)[7], узначальваў абарону Смаленска, у наступным годзе ўдзельнічаў у баях пад Оршай[8]. Не падтрымаў мяцеж М. Глінскага, але ў 1509—1510 быў зняволены, напэўна, праз інтрыгі свайго праціўніка М. Радзівіла. У 1508—1511 г. адхілены ад пасады па падазрэнні ў прыхільнасці да князя Міхаіла Глінскага, даказаў сваю невінаватасць. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ (1512—1522) у 1514 г. удзельнічаў у абароне Полацка ад рускіх. Патрабаваў выселіць з ВКЛ польскіх каталіцкіх манахаў за няведанне мовы народа і амаральныя паводзіны[9]. Браў удзел у падрыхтоўцы Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 года[7], па яго ініцыятыве ў Статут уведзены прававыя нормы, паводле якіх чужынцы, што не з'яўляліся ўраджэнцамі ВКЛ, не мелі права займаць тут урады і набываць нерухомую маёмасць[9]. Спрыяў абвяшчэнню ў 1529 г. Жыгімонта ІІ Аўгуста вялікім князем літоўскім[7], што было спробай адасобіць ВКЛ ад Польскага каралеўства. Напярэдадні 1495 атрымаў ад бабулі па маці княгіні Марыны, удавы князя С. Гальшанскага-Трабскага і дачкі князя Дзмітрыя «Сякіры» Друцкага-Зубравіцкага, вялізную спадчыну апошняга: Быхаў і Тайманаў на Дняпры, Дубасну ў Бабруйскай воласці, вялікія маёнткі на Кіеўшчыне, верагодна таксама Шклоў. Шлюб з адзінаю дачкой і спадкаемніцай князя В. Вярэйскага Соф'яй на пачатку 16 стагоддзя прынёс яму замак Любеч, Валожын у Ашмянскім павеце, Койданаў, Радашковічы і Усу ў Менскім павеце. Купіў, вымяняў і атрымаў у спадчыну шмат іншых маёнткаў. Быў найбагацейшым магнатам таго часу, паводле попісу 1528 г. ставіў у войска ВКЛ 466 вершнікаў, г. зн. меў больш за 7 тысяч сем'яў падданых. У 1522 кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары надаў яму прывілей прыпячатаць дакумэнты не зялёным, а чырвоным воскам, на што мелі права толькі асобы каралеўскага роду[10]. У 1529 атрымаў графскі тытул ад Папы Рымскага Клімента VII, а ў 1530 — тытул графа на Мураваных Геранёнах ад імператара Карла V. Сабраў вялікую бібліятэку, дзе акрамя кірылычных славянскіх рукапісаў былі кнігі на лацінскай, польскай і чэшскай мовах. Верагодна быў ініцыятарам першай разгорнутай рэдакцыі беларуска-літоўскіх летапісаў, якая ўключала паданне пра паходжанне літоўскай знаці ад рымскіх патрыцыяў, а таксама пра Пятра Гаштольда, які нібыта ў часы Альгерда спрыяў пашырэнню каталіцтва ў Літве. Радавод
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia