Спадкаемцы (тэлесерыял, 2018)
«Спадкаемцы», або «Спадчыннікі» (англ.: Succession) — амерыканскі сатырычны камедыйна-драматычны тэлесерыял, створаны Джэсі Армстрангам. Выходзіў на канале HBO з 3 чэрвеня 2018 года па 28 траўня 2023 года, на працягу чатырох сезонаў з 39 эпізодаў. «Спадкаемцы» атрымалі шырокае прызнанне крытыкаў за сцэнарый, акцёрскую гульню, гумар, музычнае суправаджэнне, рэжысуру, вытворчыя каштоўнасці і даследаванне прадмета. Серыял атрымаў некалькі ўзнагарод, у тым ліку тры перамогі на «Залатым глобусе» за найлепшы тэлесерыял — драма і на «Эмі» за найлепшы драматычны серыял у 2020, 2022 і 2024 гадах, а таксама прэмію BAFTA[1]. СюжэтСерыял расказвае пра сям’ю Рой, уладальнікаў медыякангламерату «Уэйстар Ройка». У патрыярха сям’і Логана Роя імкліва пагаршаецца стан здароўя. Чацвёра яго дзяцей — старэйшы сын Конар; Кендал, які прагне ўлады; дзёрзкі Раман і Шыў, якая захапляецца палітыкай — пачынаюць рыхтавацца да будучыні без бацькі, і кожны з іх вядзе барацьбу за дамінуючае становішча ў кампаніі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia