«Карона» атрымала высокія ацэнкі крытыкаў за акцёрскую ігру, рэжысуру, сцэнарый, працу аператараў і дакладнае гістарычнае адлюстраванне эпохі праўлення каралевы Лізаветы ІІ. Серыял заваяваў мноства ўзнагарод. На 23-й цырымоніі Гільдыі кінаакцёраў ЗША выканаўца ролі каралевы Клэр Фой атрымала прэмію за найлепшую жаночую ролю ў драматычным серыяле, а выканаўца ролі Уінстана ЧэрчыляДжон Літгау — узнагароды за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным серыяле. У агульнай складанасці серыял зарабіў 39 намінацый на прайм-таймавую прэмію «Эмі» (у тым ліку тройчы вылучаўся як найлепшы драматычны серыял) і выйграў 10 з іх.