Спартак Пятровіч Мірановіч
Спарта́к Пятро́віч Мірано́віч[1] (нар. 20 чэрвеня 1938, Магнітагорск, РСФСР) — беларускі гандбаліст, трэнер па гандболе. Майстар спорту СССР, заслужаны трэнер СССР (1977) і заслужаны трэнер БССР (1967), заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту БССР (1981). БіяграфіяУ 1963 скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. Гандбольную кар’еру пачаў у 1960-я, гуляў за каманды «Буравеснік» і «Палітэхнік» з Мінска на пазіцыі разыгрывальніка. З 1976 па 2016 галоўны трэнер каманды СКА (Мінск). Пад яго кіраўніцтвам каманда тройчы станавілася ўладальніцай Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і двойчы выйгравала Кубак уладальнікаў кубкаў. Акрамя таго, СКА шэсць разоў быў чэмпіёнам СССР, а ў чэмпіянаце суверэннай Беларусі падапечныя Спартака Міронавіча 10 раз запар станавіліся ўладальнікамі залатых медалёў. Спартак Мірановіч быў трэнерам зборных каманд СССР і СНД, якія двойчы ў Сеуле (1988) і Барселоне (1992) заваёўвалі алімпійскае золата, былі сярэбранымі прызёрамі чэмпіянатаў свету і Суперкубка, пераможцамі Гульняў добрай волі. У 1991—1997 гадах Спартак Мірановіч быў членам выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Узнагароды і званні
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia