Спартыўнае скалалажанне на летніх Алімпійскіх гульнях 2020Спартыўнае скалалажанне на летніх Алімпійскіх гульнях дэбютавала ў Токіа.[1][2] Розыгрыш медалёў адбыўся ў дзвюх дысцыплінах — мужчынскім і жаночым мнагаборстве. Спартсмены прайшлі тры дысцыпліны скалалажання: лажанне на складанасць, лажанне на хуткасць і боўлдэрынг. Пераможца вызначаўся па формуле множання занятых месцаў у кожным відзе: вышэй станавіўся той, у каго выніковы здабытак месцаў быў найменшым. Гэты фармат раней быў апрабаваны на Летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2018 года . Фармат3 жніўня 2016 года Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) афіцыйна аб’явіў, што спартыўнае скалалажанне стане відам спорту на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года.[1] Гэтаму пасадзейнічала Міжнародная федэрацыя спартыўнага скалалажання (IFSC), якая прапанавала ўключэнне віду спорту ў алімпійскую праграму ў 2015 годзе.[3]. Рашэнне аб’яднаць у адно мнагаборства тры дысцыпліны — лажанне на складанасць, боўлдэрынг і лажанне на хуткасць — выклікала крытыку ў свеце скалалажання.[4] Скалалазка Лін Хіл сказала, што рашэнне ўключыць у праграму лажанне на хуткасць падобна на «неабходнасць бегуна на сярэднія дыстанцыі ўдзельнічаць у спрынце». Аналагічныя настроі выказаў Адам Ондра, заявіўшы ў інтэрв’ю, што любы іншы варыянт быў бы лепш за мнагаборства. Як правіла, спартсмены, якія спецыялізуюцца на боўлдэрынгу таксама могуць быць моцныя і ў лажанні на складанасць, але ў лажанні на хуткасць усё ж выступаюць і выйграваюць іншыя спартсмены з вузкай спецыялізацыяй. Члены Міжнароднай федэрацыі спартыўнага скалалажання патлумачылі, што Алімпійскі камітэт даў магчымасць розыгрышу толькі аднаго камплекта медалёў для кожнага полу, і яны не жадаюць выключаць лажанне на хуткасць. Мэтай IFSC на Алімпійскіх гульнях 2020 года было перш за ўсё зрабіць скалалажанне і тры яго дысцыпліны алімпійскімі відамі спорту; змены ў фармаце могуць рушыць услед пазней. Гэтая тактыка аказалася паспяховай: яны атрымалі другі камплект медалёў на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года, і ў Парыжы лажанне на хуткасць стане асобным спаборніцтвам, адрозным ад камбінаванага спаборніцтва па скалалажанні на складанасць і боўлдэрынгу.[4][5][6] Канчатковыя вынікі разлічваюцца шляхам множання месцаў скалалазаў у кожнай дысцыпліне скалалажання. Пераможцам становіцца той, у каго мінімальны здабытак месцаў.[7] КваліфікацыяУ спартыўным скалалажанні было выдзелена 40 квот. Кожны нацыянальны алімпійскі камітэт мог атрымаць максімум 2 месцы ў кожнай дысцыпліне (мужчынскай і жаночай). Па выніках кваліфікацыі ў Токіа ўдзельнічалі 20 спартсменаў: 18 з кваліфікацыі, 1 з прымаючай краіны (Японія) і 1 запрошаны спецыяльнай камісіяй.[8] Чэмпіянат свету па скалалажанні 2019 года стаў першым кваліфікацыйным мерапрыемствам, у якім было разыграна 7 месцаў для мужчын і жанчын па выніках спаборніцтваў у мнагаборстве.[9][10] Расклад
МедаліПершым алімпійскім чэмпіёнам у гісторыі скалалажання 5 жніўня 2021 года стаў іспанец Альберта Хінес Лопес, які перамог у лажанні на хуткасць, стаў сёмым у боўлдэрынгу і чацвёртым у лажанні на складанасць.[11] На наступны дзень, 6 жніўня, славенка Янья Гарнбрэт заваявала першае ў гісторыі золата ў жаночым скалалажанні, выйграўшы спаборніцтвы ў боўлдэрынгу і лажанні на складанасць.[12] Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia