Спаса-Праабражэнская царква (Валожын)

Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
54°04′27″ пн. ш. 26°32′58″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Валожын
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская епархія
Дата пабудовы 1850 год
Глобус Беларусі globustut.by/volozhin/in…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаса-Праабражэнская царква, раней Свята-Увазнясенская капліца — мураваны праваслаўны храм у горадзе Валожыне Мінскай вобласці. Размешчана на пагорку ў цэнтры могілак, справа пры ўезде ў горад з боку Мінска.

Гісторыя

Пабудавана ў 1850 годзе з цэглы намаганнямі графа Тышкевіча як могілкавая каталіцкая капліца для касцёла бернардзінцаў. У 1885 годзе перададзена праваслаўным і 20 кастрычніка 1886 года асвечана ў гонар Ператварэння Гасподняга.

19 верасня 2008 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў храм[1].

Архітэктура

Храм вырашаны ў спрошчаных формах у выглядзе кампактнага прамавугольнага ў плане аб'ёму пад вальмавым дахам, завершаным над апсідай цыбулепадобным купалам на драўляным васьмігранным барабане. Па цэнтры франтальнага фасада выступае двух'ярусная чатырохгранная званіца (вуглы скруглены), шацёр якой завершаны макаўкай; па восі сіметрыі высокі ўваходны прамавугольны партал, над якім рэльефны крыж і квадратная ніша. Бакавыя фасады па восі сіметрыі расчлянёны арачнымі вокнамі-трыфорыумамі. Рудзіментам стылю барока з'яўляюцца валютныя заплечнікі па баках званіцы.

Зноскі

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya