Спаса-Праабражэнская царква (Дзікушкі)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўная царква ў в. Дзікушкі Лідскага раёна. ГісторыяЛічыцца, што ў 1442 г. прыход у Дзікушках ужо існаваў. Газета «Литовские епархиальные ведомости» пісала, што Скуміны пабудавалі тут царкву ў 1598 г.. Аднак паводле адных дакументаў Дзікушская царква фундацыі Скумінаў-Тышкевічаў, паводле іншых — фундацыя Мялешкаў. Магчыма справа ў тым, што гэта была ўжо другая драўляная царква на гэтым месцы — першую фундавалі Скуміны-Тышкевічы, а другую — Мялешкі[1]. З актаў візітаў бачна, што пры канцы XVIII ст. царква была «драўляная, на падмурку, добра пабудаваная, з склепам, гонтай крытая, з па-мастацку зробленымі крыжамі, з дзвюмя вежамі на якіх жалезныя пазалочаныя крыжы, пасярэдзіне фацыята з жалезным пазалочаным крыжам, па баках два бляшаныя вазоны, па сярэдзіне купал з жалезным пазалочаным крыжам, на гэтым крыжы чатыры меншыя пазалочаныя крыжы. Усе гэтыя крыжы з бляшанымі падстаўкамі-ножкамі. Могілкі агароджаны плотам з старой парушанай званіцай на слупах, саломай крытай, з трыма званамі і сігнатуркай …. Хоры ўпрыгожаны балясамі і гзымсамі. Столь з дошкі, падлога з цэглы. Лаўкі з абодвух бакоў сталярнай работы, з правага боку сакрысціі, дзверы на жалезных завесах з унутраным замком. Два вялікія акны з белага шкла, апраўленага ў дрэва. Прастол з шуфлядамі, дзе знаходзяцца царкоўныя рэчы. Амбон пафарбаваны, сніцарскай работы, пры амбоне, перад вялікім алтаром, пафарбаваныя балясіны стрыжнямі жалезнымі падпёртыя, з дзверцамі на падвойных жалезных завесах з пакрывалам гарусавым чырвоным, пры якіх спавядальня сталярнай работы. … Царква мае восем калон …»[1]. Мелася капліца «пры плябаніі старая, гонтай крытая, з малым купалам і крыжам жалезным. Уваход у яе праз бабінец, падвойныя дзверы на завесах жалезных з зашчапкамі, прабоямі і замком унутраным …». Ранейшая капліца была ў вёсцы Макары. Па класіфікацыі беларускага гісторыка Д. Лісейчыкава, плябань адносілася да багатых, бо акрамя вялікай колькасці пабудоў (нават свой бровар і лазня) мела ажно 7 прыгонных сямей, якія адпрацоўвалі паншчыну: мужчыны 3 дні ў тыдзень, а жанчыны — 2 дні ўзімку і 4 падчас уборкі ўраджаю[1]. У першай палове XIX ст. драўляная царква прыйшла ў заняпад. У 1825 годзе святар Баброўскі, канонік Брэсцкага капітула паведамляў: «Дзікушская царква з-за сваёй старасці пагражае разваліцца, а таму лепей было б яе апячатаць», і таму было вырашана «звярнуцца да яснавяльможнага пана калятара ці да ўладальніка маёнтка, на зямлі якога знаходзіцца царква, каб замест старой … пачаў мураваць у Дзікушках новую царкву»[1]. Пасля скасавання уніі ў Дзікушскі прыход Літоўскай епархіі, на месца, дзе раней працаваў святар Канеўскі, будучы мітрапаліт Іосіф Сямашка ўладкаваў свайго бацьку, таксама Іосіфа Сямашку, які страціў месца святара ў Кіеўскай губерні. Пасля таго, як Сямашка-бацька прыняў праваслаўе, ён быў высвечаны ў 1840 г. у Жыровічах на званне саборнага протаіерэя і ўзнагароджаны залатым наперсным крыжам. Сямашка-бацька разам з жонкай пераехаў на Лідчыну, у Дзікушках яны пражылі 15 гадоў. Сын-мітрапаліт наведваў іх адзін-два разы ў год[1]. Мураваная Праабражэнская царква, пра неабходнасць якой пісалася яшчэ ў 1825 г., была пабудавана мясцовым абшарнікам Рафаілам Грабоўскім як уніяцкая і асвечана ў 1840 г. Гэтая царква, адразу пасля заканчэння будаўнічых работ, часова была пакрытая саломай. 26 красавіка 1842 г. загарэлася карчма, размешчаная каля царквы. Пажар хутка перакінуўся на саламяны дах храма, у якім якраз ішло набажэнства. Усе драўляныя часткі царквы згарэлі, выратавалі толькі царкоўнае начынне. На ўзнаўленне і ўпрыгожанне Дзікушскай царквы настаяцель Сямашка зрабіў значныя ахвяраванні. Ён набыў 130 пудоў ліставога жалеза і пабудаваў новы бляшаны дах, збудаваў мураваную званіцу і мураваную агароджу вакол царквы. Акрамя таго, быў уладкаваны іканастас, на двух ярусах якога стаялі абразы апосталаў, прарокаў, Спаса, Тайнай вячэры, а абраз Бога Айца быў прымацаваны да столі над прастолам[1]. Ад Скуміных-Тышкевічаў у прытворы царквы яшчэ ў ХІХ ст., у раме, знаходзілася перанесеная са старой драўлянай царквы, пабітая мармуровая пліта памерам 3х1,5 аршыны (1 аршын = 0,711 м) і таўшчынёй у 0,5 аршына. На гэтай пліце меўся стараславянскі надпіс, тэст якога яшчэ ў XIX ст. занатаваў мясцовы настаўнік[1]. У цэнтры верхняй часткі пліты, вырабленай з чорнага мармуру, мелася выява чэрапа і перакрыжаваных касцей, па кутах пліты выявы гербаў «Корчак» і «Корсак». Надмагілле багата аздобленае раслінным арнаментам і ў цэлым выканана на вельмі высокім мастацкім узроўні. Менавіта пра гэтае надмагіле пісаў Яўстах Тышкевіч у кнізе «Надмагіллі сям’і Тышкевічаў». Да нашага часу захавалася толькі ніжняя частка надмагілля, якая захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры ў Мінску[1]. Надпіс на надмагіллі, па сутнасці, прадстаўляе разгорнутую біяграфію нябожчыцы з апісаннем рыс яе характару[2]: ![]()
. Яшчэ ў канцы ХІХ ст. у царкоўнай рызніцы захоўвалася рукапіснае з кінаварру Евангелле. Дата напісання ў самім рукапісе не ўказана, але на срэбнай дошчачцы вокладкі пастаўлены 1587 г[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры ампіру. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам з карнізам на дэнтыкулах. Фасад аформлены 2-калонным порцікам у руставаных антах дарычнага ордэра. Над трохвугольным франтонам узнята цыбулепадобная галоўка. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Побач сярод бутавай агароджы пастаўлена мураваная 4-гранная шатровая званіца з арачнымі прасветамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia