Спаса-Праабражэнская царква (Краснадворцы)
Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Краснадворцы Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана на сродкі салігорскіх шахцёраў і мясцовых жыхароў на месцы драўлянага храма зруйнаванага ў 1950-я гады. ГісторыяУ 1993 годзе па багаслаўленні Філарэта была створана рэлігійная грамада. Набажэнствы здзяйсняліся ў часовым драўляным будынку, абсталяваным пад царкву. У 1999 годзе ў недабудаваным храме была адслужана першая літургія. 18 сакавіка 2002 года храм быў асвячоны мітрапалітам Філарэтам[1]. АрхітэктураАрхітэктура храма вырашана ў неарускім стылі ў выглядзе цэнтрычнага вежападобнага 8-граннага 2-яруснага аб’ёму. Верхні светлавы 8-гранны барабан завершаны гранёным шатром з цыбулепадобным купалам і залачоным крыжом. Грані аб’ёму завершаны паўкруглымі закамарамі, прарэзаны па восі сіметрыі трайнымі і адзінарнымі арачнымі вузкімі і высокімі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнамі над імі, фланкіраваны слаістымі лапаткамі. Нізкі прытвор пад бочкападобным дахам мае арачны перспектыўны ўваходны партал[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia