Спаса-Праабражэнская царква (Мамаі)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Мамаі (Глыбоцкі раён). Помнік архітэктуры класіцызму з элементамі позняга барока. Пабудаваны ў канцы XVIII ст. як касцёл. З 1866 г. — царква Праабражэння Гасподняга. АрхітэктураПрамавугольны ў плане мураваны будынак накрыты двухсхільным пакатым дахам з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. У аснову архітэктарскай пластыкі фасадаў пакладзены дарычны ордар. Галоўны фасад раскрапаваны паўкалонамі, прамавугольнымі плоскімі і глыбокімі паўкруглымі нішамі. Уваход аформлены вялікім парталам. Бакавыя фасады з высока размешчанымі прамавугольнымі вокнамі аздобленыя пілястрамі. Сцены завершаныя развітым дарычным антаблементам. Унутры будынку дапаможныя памяшканні па чатырох вуглах прасторава вылучаюць з асноўнага памяшкання ўваходную і алтарную часткі. На сценах пілястры карынфскага ордара, на плоскай столі — цыліндрычныя скляпенні. ![]() Па восі будынку стаіць двух'ярусная мураваная званіца-брама, завершаная трохвугольным франтонам, якая па стылістыцы адпавядае архітэктуры касцёла. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia